Усяго патроху1010

Ці трэба мыць цытрусавыя? Адказ здзівіць

Цытрусавыя — каштоўная крыніца вітамінаў і карысных рэчываў, асабліва зімой. У час святаў мы часта цягнемся да іх. Многія лічылі, што мыць іх перад ужываннем не трэба, бо скурку мы не ямо. 

Цытрусавыя — апельсіны, мандарыны, лімоны ці грэйпфруты — узімку карыстаюцца вялікай папулярнасцю. У гэты перыяд, калі рызыка захворванняў асабліва высокая, наш арганізм патрабуе вітамінаў, на якія яны багатыя. Без гэтых аранжавых пладоў не абыходзяцца і зімовыя святы. Тым не менш мы рэдка мыем іх перад ужываннем, бо лічым, што калі скурка не ўжываецца ў ежу, то гэта рабіць неабавязкова. Але вось што трэба ведаць.

Калі аб карысці цытрусавых напісана шмат, то пра тое, як іх рыхтуюць да транспартавання і захоўвання падчас яго, звычайна не згадваюць. А такая інфармацыя прымушае нас з большай увагай адносіцца да гэтых пладоў.

Для таго, каб працягнуць жыццё цытрусавым і захаваць прывабны выгляд, перад транспарціроўкай іх апрацоўваюць спецыяльнымі хімічнымі кансервантамі. Яны прадухіляюць распаўсюджанне цвілі і грыбкоў, але адначасова могуць нанесці шкоду нашаму здароўю.

Сярод такіх рэчываў спецыялісты называюць імазаліл. Гэты фунгіцыд, які ўяўляе сабою масляністую вадкасць, што слаба раствараецца ў вадзе. Ён патэнцыйна небяспечны для эндакрыннай сістэмы, а ў вялікіх дозах можа быць канцэрагенным.

Раздражненне скуры і слізістых абалонак, а таксама алергічныя рэакцыі можа выклікаць тыябендазол, які таксама выкарыстоўваецца для прадухілення гніення і захоўвання свежасці лімонаў, апельсінаў, мандарынаў і грэйпфрутаў.

Ортафенілфенол, які выкарыстоўваецца не толькі для апрацоўкі непасрэдна пладоў, але і дэзынфекцыі кантэйнераў або ўпаковачных матэрыялаў, можа выклікаць алергічныя рэакцыі.

Усе гэтыя рэчывы лёгка трапляюць на рукі, посуд або нават непасрэдна ў арганізм. Яны таксама ўскладняюць мыццё пладоў, паколькі ўтвараюць воданепранікальную плёнку на іх паверхні.

Каб пазбавіць садавіну ад шкодных рэчываў, варта мыць іх не проста вадою, а ачышчальным растворам: змяшаць адну частку воцату з трыма часткамі вады або растварыць сталовую лыжку соды ў літры цёплай вады. Замачыўшы плады на дзесяць хвілін, іх неабходна старанна прамыць пад праточнай вадой, а пасля акуратна асушыць ручніком або сурвэткай, каб яны сталі не толькі чыстымі, але і гатовымі да ўжывання.

Прычым, як заўважаюць спецыялісты, нават больш дарагія цытрусавыя, якія прэзентуюцца як арганічныя, патрабуюць мыцця. Гэта дапаможа знізіць рызыку ўздзеяння шкодных рэчываў, якія могуць утрымлівацца на іх паверхні, і забяспечыць бяспечнае ўжыванне ў ежу.

Каментары10

  • :::
    31.12.2024
    Из-за цитрусовых также могут появиться афты :(
  • Ганьба
    31.12.2024
    Ну, некаторыя й галаву не мыюць
  • Вера
    31.12.2024
    Яким жа ж трэба быць дурнем , каб ня мыць перад ужываньнем садавину. Нават каментаваць брыдка.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць