Улада2121

Еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі

ў выпадку адмовы афіцыйнага Мінска ад дэмакратычных пераўтварэнняў.

Еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі ў выпадку адмовы афіцыйнага Мінска ад дэмакратычных пераўтварэнняў. Гэтае рашэнне было прынятае па выніках візіту дэлегацыі Еўрапарламента ў Мінск.

Еўрадэпутаты патрабуюць, каб улады ў Мінску прызналі Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, згадзіліся на дзейнасць арганізацыяў, якія абараняюць правы чалавека, ды вызвалілі ўсіх палітычных вязняў. Апрача таго, яны патрабуюць, каб афіцыйныя ўлады гарантавалі законны ход выбараў у мясцовыя ўлады.

Кіраўнік групы Еўрапарламента па справах Беларусі Яцак Пратасевіч лічыць, што любая дапамога, як эканамічная, так і фінансавая павінна быць узалежненая ад выканання Мінскам згаданых патрабаванняў.

— На канец, калі беларускіх уладаў не можна пераканаць аргументамі, магчыма, трэба будзе выкарыстаць канчатковы інструмент у выглядзе санкцый.

Найбольш балючымі былі б эканамічныя абмежаванні, бо беларускаму ўраду трэба грошы.

Беларусы зацікаўленыя ў новых крэдытах ці ў экспарце малочных прадуктаў. Яны таксама маюць свае інтарэсы на Захадзе, — заявіў Яцак Пратасевіч.

Да гэтай пары еўрапейская супольнасць устрымлівалася з рашэннем наконт прымянення санкцый, паясняючы, што яны перш за ўсё закрануць грамадства, а не беларускія ўлады. Таму пакуль

гаворка ідзе выключна пра магчымае ўвядзенне дыпламатычных санкцыяў, у прыватнасці, забароны на ўезд на тэрыторыю супольнасці прадстаўнікам рэжыму Лукашэнкі.

У сваю чаргу праект рапарту, які быў агучаны 4 сакавiка, павінен быць прыняты на будучым тыдні лідэрамі найбуйнейшых палітычных фракцый Еўрапарламента, а пазней стаць падставай для падрыхтоўкі рэзалюцыі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак22

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць