Андрэй Расінскі. Кадры

«Усе памруць, а я застануся» Валерыі Гай Германікі

Задушлівая гісторыя пра п'яных школьніцаў.

posterУсе памруць, а я застануся (Все умрут, а я останусь)

Расея, 2008, каляровы, 80 хв.

Рэжысёрка: Валерыя Гай Германіка

Ролі выконваюць: Паліна Філоненка, Агнія Кузняцова, Вольга Шувалава, Данатас Грудовіч, Юлія Аляксандрава

Жанр: Сацыяльная чарнушка

Адзнака: 5 (з 10)

Тры сяброўкі чакаюць школьную дыскатэку. Але пасля таго, як адна з дзяўчынак сварыцца з настаўніцай і не начуе дома, дыскатэка пад пагрозаю зрыву. Гераіні хуценька мяняюць «вечнае сяброўства» на танцулькі. Абражаная хуліганка таксама не збіраецца спыняцца на дасягнутым.

Стужка Гай Германікі — раздражнёны сацыяльны жэст, зроблены кінакамерай. Актрысы-пераросткі натхнёна граюць школьніцаў. (У ролі цыбатай сцервы – Агнія Кузняцова, ціхмяная ахвяра маньяка з «Груза 200».) Дрыготкая ручная камера ўшчыльную набліжаная да персанажаў; доўгія кадры. Мова дзетак адпаведная — дакументальна-птушыная, «аднаклетачная», пад шэрую школу ў спальным раёне.

Карціна, прывечаная ў Канах, — задушлівы калючы тупічок, падполле, дзе няма нават ускрайка неба. Без глыбіні; усё — паверхня, фізічная — фізіялагічная.
Адкормленыя потныя морды настаўніцаў. У зюзю п’яная школьніца на клазетнай падлозе. Шурпаты язык абкуранага падлетка. Цыгарэтныя пляўкі пад спартовай заляй, дзе гераіня губляе цноту. І гэта можна б палічыць крыкам болю, калі б толькі не крык аргазму (практыка Германікі на порнафільмах даецца ў знакі. Цяпер рэжысёрка на расейскім тэлеканале выпускае серыял «Школа»).

Нарэшце, сацыяльны жэст, дзеля якога ўсё і рабілася:

«Мама і тата, ідзіце на х…! Ідзіце ў п…!»

Новае расейскае кіно пра зняважаных і пакрыўджаных пнецца ў сябры падлеткам, якія вучацца ненавідзець бацькоў. А для бацькоў фільм — аргумент, каб дзяцей не заводзіць.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць