Свет11

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету

У амерыканскім штаце Аёва Нэш Кін, самае неданошанае дзіця ў свеце, адзначыў свой першы дзень нараджэння. Ён нарадзіўся 5 ліпеня 2024 года ўсяго на 21-м тыдні цяжарнасці, гэта значыць амаль на 4,5 месяца раней за тэрмін, піша The Guardian.

Фота: Guinness World Records

На момант нараджэння вага Нэша складала толькі 283 грамы — прыкладна столькі важыць электронная кніга без чахла.

Ранейшы рэкорд належаў дзіцяці з Алабамы, але Нэш апярэдзіў яго на адзін дзень і трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Ягоныя бацькі, Молі і Рэндал Кіны, прызнаюцца, што пасля трагічнага досведу (раней іх дачка, народжаная на 18-м тыдні, не выжыла) вельмі баяліся, але ўсё ж вырашылі змагацца за жыццё сына.

Пасля нараджэння Нэш шэсць месяцаў правёў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі для немаўлят. Як расказала неанатолаг Эмі Стэнфард, дзіця выжыла дзякуючы спецыялізаванаму догляду, бесперапыннаму кантролю і ўласнай неверагоднай жывучасці. У першыя тыдні хлопчык быў у крытычным стане, але паступова пачаў аднаўляцца.

Цяпер хлопчыку крыху больш за год. Ён яшчэ не поўзае, але ўжо ўмее перакульвацца, дыхае з дапамогай дадатковага кіслароду і харчуецца праз зонд, хоць хутка яго пачнуць пераводзіць на пюрэ. У Нэша таксама дыягнаставалі парок сэрца, але дактары спадзяюцца, што з узростам сітуацыя палепшыцца.

Бацькі апісваюць сына як вельмі моцнага і жыццярадаснага хлопчыка, які заўсёды ўсміхаецца.

Каментары1

  • Аўтара на мыла
    27.07.2025
    Рускі “порок” - “загана” па-нашаму

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць