Грамадства3838

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

У двары дома па вуліцы Матусевіча, 72 у Мінску ўначы 29 ліпеня разбіўся беспілотнік. Пра гэта «Люстэрку» паведаміў відавочца. Мінабароны пацвердзіла падзенне дрона.

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня каля 2:00. Беспілотнік, як сцвярджаюць відавочцы, урэзаўся ў дом, пасля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў.

На відэа, якое ёсць у рэдакцыі «Люстэрка», можна заўважыць начны двор дома № 72 па вуліцы Матусевіча. У роліку чуваць шум, падобны да гуку мапеда, пасля чаго чуваць моцны выбух. Пасля гэтага на зямлю падаюць абломкі, а побач з прыпаркаванымі аўто ззяюць іскры пад серыю гукаў удараў і выбухаў.

«Міліцыя прыехала толькі праз 25 хвілін, пасля чаго ўсіх разагналі, — распавялі відавочцы. — Усе прачнуліся ад гэтага пранізлівага гуку, ноч атрымалася жахлівай».

У двары гэтага дома знаходзіцца дзіцячы сад № 12.

Пасля публікацый у незалежных медыя адрэагавала і Міністэрства абароны:

«Дзяжурнымі сіламі СПА каля 2 гадзін ночы 29 ліпеня ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь быў знойдзены і спынены палёт неапазнанай паветранай цэлі — парушальніка парадку выкарыстання паветранай прасторы, ідэнтыфікаванай як БЛА. У выніку ўздзеяння на яго сродкаў радыёэлектроннай барацьбы 02.33 БЛА ўпаў у раёне дома 72 па вул. Матусевіча г. Мінска».

Пацярпелых няма.

Каментары38

  • Нейкія казкі
    29.07.2025
    Не веру. Да цэнтру Мінска ніхто б не даў даляцець беспілотніку, збілі б далёка па-за межамі горада.
  • Indrid Cold
    29.07.2025
    Толькі ўчорай пісаў што рана ці позна прыляціць у школу ці дзіцячы садок. Што з тварамі, лукашысты?
  • Hryb
    29.07.2025
    Dyk voś adkul rychtavałasia napadzieńnie...

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі7

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі7

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць