Эканоміка

Змянілі парадак дзяржаўнага рэгулявання турыстычнай сферы

10 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму».

Згодна з указам, Нацыянальнае агенцтва па турызме Мінспорту цяпер будзе падпарадкоўвацца непасрэдна ўраду і набывае паўнамоцтвы па дзяржаўным рэгуляванні і правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму.

Прадугледжваецца, што агенцтва будзе каардынаваць дзейнасць цэнтральных і мясцовых органаў улады, прымаць нарматыўныя акты, прасоўваць турыстычны патэнцыял Беларусі на ўнутраным і знешнім рынках, а таксама прапаноўваць інвестыцыйныя праекты для развіцця турызму.

У сваю чаргу, Мінадукацыі будзе аказваць метадычную і каардынацыйную падтрымку па пытаннях развіцця турызму і інвестыцыйнай палітыкі.

Указам вызначаюцца асноўныя задачы на бліжэйшыя пяць гадоў: павялічыць унёсак турызму ў эканоміку амаль у два разы і дасягнуць яго долі ў ВУП не менш за 4,5% да 2030 года.

Мяркуецца, што прыняцце ўказа дазволіць паскорыць развіццё турызму, стварыць эфектыўную сістэму кіравання гэтай сферай на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях і зрабіць турызм прыярытэтнай галіной эканомікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак22

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць