Моды1717

Кім Кардаш’ян выпусціла лінію стрынгаў, якія імітуюць валасы на лабку, — першую партыю ўжо размялі

Амерыканская зорка і прадпрымальніца Кім Кардаш’ян прэзентавала новую лінейку трусоў пад уласным брэндам Skims. Стрынгі з гэтай серыі імітуюць валасы на лабку. Мадэль выклікала гарачае абмеркаванне і шаленства сярод моднікаў — усе трусы былі раскупленыя за пару дзён, людзі масава запісваюцца ў ліст чакання, каб атрымаць свой памер, калі адшыюць новую партыю (пры тым што каштуюць мікрастрынгі 32 даляры за штуку).

Фота: kursiv.media

У прома-відэа брэнд Skims прэзентаваў навінку пад слоганам: «з нашымі Fauh Hair Panty ваш дыванок можа быць любога колеру, якога жадаеце».

Лінія стрынгаў сапраўды ўключае шырокую лінейку колераў — ад белага і бэжавага да рудога і адцення какавы. Асобна можна выбраць, будзе кучаравае ці прамое валоссе.

Навінку пазіцыянуюць самай смелай бялізнай усіх часоў і адзначаюць, што гэта — крок на шляху да адмовы ад супергладкай скуры ва ўгоду модзе і стандартам прыгажосці. 

«Можна выкінуць брытвы і адмяніць лазер. Расліннасць афіцыйна вярнулася», — гаворыцца ў рэкламным відэа Skims.

Скрыншот з афіцыйнага сайта skims.com — тут можна пабачыць, што стрынгі ўсіх памераў раскупленыя, і можна толькі далучыцца да спіса чакання.

Беларускія блогеркі жартуюць на тэму таго, як шкада тых, хто ўжо ўклаўся грашыма ў лазерную эпіляцыю — мода мяняецца хутчэй, чым выдаляецца расліннасць на целе.

Каментары17

  • Ёсік
    19.10.2025
    Дык лазэрам усё валосьсе там зьнішчылі, таму і разьмялі. Не можа похва 30-40 гадовай жанчыны выглядаць, як у 7-мі летняй дзяўчынкі.
  • 1
    19.10.2025
    Праз 3 гады Mark Farmel запусціць і сваю пашыраную лінейку.
  • што б не адбывалася
    19.10.2025
    Жвір , але фемкі і так будуць крычаць, што вінаваты патрыярхат і мужыкі. Хаця тут маем прыклад абсалютна фінансава незалежнай жанчыны, якая стала вядомая. Чым, вядома :)

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць