Грамадства22

Аб'яднаны пераходны кабінет прапануе юрыдычную дапамогу студэнтам ЕГУ

АПК выказаў падтрымку студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні, які на мінулым тыдні беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй.

«Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або павінны туды паехаць, не насіце з сабой дакументы або прадметы, звязаныя з ЕГУ (студэнцкі білет, сертыфікаты, кантракты, фірмовыя матэрыялы), і не паказвайце дыплом ЕГУ дзяржаўным органам або працадаўцам.

Ачысціце свае лічбавыя сляды: выдаліце кантэнт, звязаны з ЕГУ, з прылад, якімі вы можаце карыстацца ў Беларусі; праглядзіце сацыяльныя сеткі на наяўнасць згадак, падпісак, лайкаў і рэпостаў, звязаных з ЕГУ, і выдаліце або схавайце іх.

Не паведамляйце, што вы вучыцеся або вучыліся ў ЕГУ, калі размаўляеце з беларускімі чыноўнікамі або сілавымі структурамі, і не ўступайце ў дыялог з падазронымі анлайн-акаўнтамі, якія пагражаюць вам або прапануюць «вырашыць праблему».

У той жа час ваша адукацыя і будучыня застаюцца важнымі для нас. Калі вы разглядаеце магчымасць працягу навучання ў Літве, Польшчы або іншых краінах ЕС, або калі вы не ўпэўненыя, што рабіць далей, мы гатовыя дапамагчы вам арыентавацца ў варыянтах», — гаворыцца ў заяве АПК.

АПК прапануе студэнтам звяртацца да іх з наступнымі пытаннямі:

  • асабістая бяспека і падарожжы,
  • рызыкі для студэнтаў і іх сем'яў,
  • магчымы перавод або працяг навучання ў ЕС,
  • псіхалагічная і юрыдычная падтрымка.

Прапануецца пісаць на адрас m.vorykhava @ belaruscabinet.org або скарыстацца бяспечнай формай на сайце «This is Youth»: thisisyouth.info.

Каментары2

  • Пытанне
    22.04.2026
    Ці можна даведацца, якой экспертызай валодае гэтая Маргарыта Ворыхава, каб да яе звярталіся нашыя дзеці па нейкую дапамогу? Яна хоць штосці здолела скончыць увогуле?
  • не здолела
    22.04.2026
    не здолела скончыць, но пыталась:
    Два года отучилась в БГЭУ на факультете экономики и менеджмента. Была вынуждена уехать из Беларуси в 2021 году из-за массовой ликвидации государством общественных организаций[2]. В 2022 году работала проектной менеджеркой в маркетинговом агентстве в Тбилиси[1]. Год училась в ЕГУ на международной экономике и политике. Работала в IT-компании, однако в 2023 завершила работу и полностью перешла в Офис Светланы Тихановской

    Зато эксперт по гендеру: Vorychava's activist priorities are gender equality, gender diversity and European integration.[1]

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць