Культура

У Віцебску праходзіць выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля

Унікальную выставу, сабраную з гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля Санці, створаных у XVI-XIX стагоддзях, прадставілі ў Мастацкім музеі Віцебска, які з’яўляецца філіялам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, піша расійскае выданне Sputnik.

Фота: Павел Вур / Sputnik

«Прынц усіх жывапісцаў»

Рафаэль Санці — адзін з трох тытанаў эпохі Адраджэння нароўні з Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла Буанароці. Нягледзячы на тое, што мастак пражыў усяго 37 гадоў, ягоны ўклад у сусветную культуру немагчыма пераацаніць.

Фота: Павел Вур / Sputnik

За сваё нядоўгае жыццё Рафаэль паспеў не толькі стаць знакамітым жывапісцам, якому заказвалі карціны самыя вядомыя сем'і той эпохі, але і галоўным архітэктарам рэканструкцыі сабора Святога Пятра і першым археолагам антычнага Рыма. Таксама ён распісаў знакамітыя лоджыі Ватыкана.

Рафаэль Санці. Аўтапартрэт. 1504 — 1506 гады

У сваёй творчасці ён не толькі абапіраўся на хрысціянскія сюжэты, але і натхняўся антычнымі вобразамі. Па сутнасці, мастак аб'яднаў у сваіх малюнках антычную міфалогію і новы хрысціянскі светапогляд.

Гравюры і літаграфіі

Яшчэ пры жыцці майстра яго сучаснікі ў 1530—1560 гадах стваралі гравюры да ягоных ілюстрацый навелы Апулея «Амур і Псіхея». 30 адбіткаў з гэтых гравюр, створаных на медных пласцінах у 1774 годзе, прадстаўленыя на выставе ў Віцебску.

Выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля ў Віцебскім мастацкім музеі. Фота: Павел Вур / Sputnik

Экспазіцыя складаецца з 92 работ: гэта і гравюры па ілюстрацыях навелы, і 52 літаграфіі з фрэсак лоджый Ватыкана.

Роспіс лоджый Ватыкана, — гэта, бадай, адна з найбольш манументальных работ мастака. Рафаэль стварыў на плафонах кожнага з 13 скляпенняў лоджый па чатыры фрэскі, якія ілюструюць розныя тэмы казанняў на тэмы Старога і Новага запавету. Усяго атрымалася 52 фрэскі — столькі ж, колькі і тыдняў у годзе.

У Каталіцкай царкве ёсць традыцыя штотыднёвых казанняў для грамадзян Рыма, пасля якіх яны маглі пайсці і паглядзець адпаведную «ілюстрацыю» ў лоджыях Ватыкана. Рафаэль стварыў моцныя, ясныя і зразумелыя фрэскі, кожная з якіх сама можа расказаць гісторыю.

Выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля ў Віцебскім мастацкім музеі. Фота: Павел Вур / Sputnik

У 1866 годзе выдатны гравёр і мастак Людвіг Грунер сумесна з вядомым італьянскім мастаком Ніколам Кансоні выканалі 52 танаваныя літаграфіі з фрэсак вялікага фармату ў стылі старадаўняй гравюры на дрэве XVI стагоддзя. У поўным аб'ёме гэтыя літаграфіі на выставе прадстаўленыя ўпершыню.

Трэці блок работ — серыя гравюр з малюнкаў купала капэлы Кіджы, таксама створаная Людвігам Грунерам. У гэтай серыі малюнкаў Рафаэль аб'яднаў антычнае ўяўленне пра планеты і хрысціянскую міфалогію, паказаўшы, як анёлы рухаюць планеты па загадзе Госпада.

Выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля ў Віцебскім мастацкім музеі. Фота: Павел Вур / Sputnik
Выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля ў Віцебскім мастацкім музеі. Фота: Павел Вур / Sputnik
Выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля ў Віцебскім мастацкім музеі. Фота: Павел Вур / Sputnik
Выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля ў Віцебскім мастацкім музеі. Фота: Павел Вур / Sputnik
Выстава гравюр і літаграфій па матывах творчасці Рафаэля ў Віцебскім мастацкім музеі. Фота: Павел Вур / Sputnik

Па сутнасці, літаграфіі, як і гравюры — адзін з самых значных метадаў масавага капіявання і тыражавання твораў мастацтва, якія існавалі да вынаходства фатаграфіі і капіра.

«Разцовыя гравюры, літаграфіі дазвалялі папулярызаваць жывапісныя і манументальныя творы мастацтва. Гравёр таксама ўносіў частку свайго майстэрства і бачання, бо трэба было не толькі паўтарыць і захаваць прапорцыі арыгінала, але і стварыць выразную кампазіцыю», — патлумачыла старшая навуковая супрацоўніца Мастацкага музея Алена Крывенькая.

Алена Крывенькая. Фота: Павел Вур / Sputnik

Перасоўную выставу «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» прывезла ў Віцебскі мастацкі музей маскоўская кампанія «Артгіт». Гравюры і літаграфіі для выставы былі сабраныя з прыватных калекцый Вялікабрытаніі і Германіі. Гэтая экспазіцыя, паводле слоў Алены Крывенькай, — адзіная магчымасць убачыць такі вялікі збор у адным месцы.

Экспазіцыя будзе працаваць да 14 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць