Грамадства33

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ

Дзяржаўнае прадпрыемства па абыходжанні з радыяактыўнымі адходамі «БелРАА» цалкам засакрэціла звесткі пра супрацоўнікаў і ўнутраную структуру. Гэта адбылося на фоне прызначэння новым кіраўніком экс-супрацоўніка КДБ Міхаіла Кісяля і супала з актыўнай фазай выбару месца для будучага ядзернага могільніка.

Знікненне звестак з сайта прадпрыемства заўважыў «Флагшток». Гэта адбылося пасля прызначэння былога супрацоўніка КДБ Міхаіла Кісяля на пасаду дырэктара прадпрыемства «БелРАА».

Міхаіл Кісель. Фота: Мінэнерга

Гэтымі дзеяннямі дзяржава фактычна дала зразумець, што адказных за прыняцце рашэнняў, звязаных з абыходжаннем з радыеактыўнымі адходамі, у публічнай прасторы больш не будзе.

Цяпер асноўнай крыніцай інфармацыі аб стане радыеактыўнага магільніка стане дазіметр, піша выданне. 

Зараз у Беларусі ідзе афіцыйны працэс выбару месца пастаяннага захоўвання радыеактыўных адходаў. Выбар стаіць паміж трыма раёнамі: Хойніцкім, Мсціслаўскім і Астравецкім.

Каментары3

  • тыповы вар'ят севера-западнага края расіі
    26.04.2026
    Увазе мадэратара і рэдакцыі!
    Абзацы у брэкетах [] з іменем памерлага фізіка мусяць быць абавязкова выдаленыя.

    Дзіўна.

    Ядзерны праект СССР стартаваў з даты амерыканскіх бамбардзіровак японскіх гарадоў, а пра дазіметар, як асноўную крыніцу інфармацыі аб стане магільніка, беларусаў прасвячае рускі "Флагшток".

    Нешта я не магу прыпомніць аніводнай публікацыі рускага "Флагштока" над, прабачце, беларускай, уласна кажучы, гомельшчынай, датычна:

    1. дэтэктараў антынейтрына, якія дазваляюць выяўляць вайсковыя, экперыментальныя і прамысловыя рэактары

    2. распрацовак комплексаў рэактараў і паскаральнікаў, якія мусяць прыйсці на змену рэактарам, у якіх напрацоўваецца матэрыял для стварэння атамных бомб.

    Мне здаецца, што не ад рускага "Флагштока" над беларускай гомельшчынай, а ад НН і кожнага з беларусаў, у якой кропцы свету яны б не знаходзіліся, залежыць узровень інфармаванасці беларускага грамадства у пытанні

    адкідаў атамных рэактараў і

    сучасных рапрацовак гэтых самых рэактараў,

    скіраваных менавіта на праблему адкідаў і праблему небяспекі вайсковага выкарыстання традыцыйных рэактараў, як апаратаў для напрацоўкі матэрыяла для атамных бомб.

    Паспрабаваць зрабіць сакрэтам тое, што было сакрэтам у 1942-м годзе можна, але толькі канчаткова ператварыўшы Беларусь Шушкевіча у Чачню Кадырава, прыкладам. І за 32 гады улады Лукашэнкі было зроблена амаль дастаткова для такой дэградацыі. Вядома, што на зачышчаным полі і стары з клюкою заб'е гол у пустыя вароты.

    Спроба акружыць арэолам таямніцы пустапарожнасць беларускага КГБ у атамнай галіне, рукамі сп. Кісяля, ужо зроблена - сайт пачысціў. Рускі "Флагшток" гэта заўважыў.

    Але мне акцэнт "Флагштока" на дазіметры не цікавы.

    Нічога новага аб стане такога магільніка дазіметар не скажа. Гэта будуць даўновядомыя рэчы.

    Хочаце такіх навін - даследуйце стан магільніка у Соснах. Гэты магільнік створаны даўно, таму і верагоднасць навін, здабытых з дапамогай дазіметра, там вышэйшая. Але навіны будуць фэйкавымі. Рэальныя навіны патрабуюць не дазіметра, а спектрометраў, радыёхімічнага аналіза грунта, калі такое ужо здарылася з магільнікам у Соснах і д.т.п.

    Напішыце пра жыццё фізічнага факультэта БДУ, пакажыце выкладчыка, які перажыў тых, каму чытаў колісь свой спецыяльны курс за савецкім часам. Напішыце пра лёс кожнага з ужо памерлых студэнтаў фізікаў. Амерыканцы асцярожна, пакрокава вяртаюцца на Месяц, бо..проста сыйшлі, памерлі тыя людзі, якія іх прывялі на Месяц упершыню. Тое ж самае і з атамнай галіной былога СССР.

    [Я дам рэдакцыі, на умовах абавязковага выдалення, імя аднаго з такіх людзей, які працаваў менавіта у Соснах і сыйшоў адтуль, зразумеўшы, што ужо не займаецца фізікай.

    Выдаліце гэтыя абзацы, разам з іменем. Чалавек памёр праз няякасны пасляаперацыйны догляд, што не павінна стаць вядома шырокай публіцы, прынамсі з майго каментара.

    Елена Радюк. Год паступлення на фізічны факультэт 1985-ты. Год выпуску - 1990.]

    Погляд жабы на сусвет ніколі не супадзе з поглядам бусла на той жа самы сусвет, нават калі гэты сусвет - адно і тое ж палескае "мора Герадота". Хто жаба, а хто бусел, калі мець на увазе мяне і "Флагшток", вырашаць чытачам, спецыялістам, студэнтам, проста цікаўным людзям.

    КГБ Беларусі, у асобе сп. Кісяля, самым няўдалым спосабам прадэманстраваў сваю кланіяльную сутнасць у дачыненні да Расіі, яе спецслужб і РОСАТАМА.

    Які можа быць сэнс у засакрэчванні структуры і штату прадпрыемства, якое збіраецца займацца тым, ад чаго Швейцарыя, Брытанія.. шукаюць спосаб пазбавіцца назаўжды?

    https://web-analytics.online/343867

    Свет лучыны, замест светадыёднай лямпачкі - вось што спрабуе прапагандаваць у Беларусі руская цывілізацыя у атамнай галіне. І КГБ Беларусі Лукашэнка тут аніякай адэкватнасці сваёй назве не дэманструе. КГБ Беларусі мусіць тэрмінова звольніць сп. Кісяля.

    Не веру я у беларускасць "Флагштока". Гэта проста сродак прапаганды рускай цывілізацыі з яе спецыфічнай сучаснаццю - аўтаматам Калашнікава замест дзіцячай калыскі, апаратам для напрацоўкі плутонія замест энэргетычнага рэактара, прынцыпова не напрацоўваючага плутоній у небяспечнай колькасці, і кардынальна скарачаючага тэрмін захоўвання адкідаў.

    Беларус, які штось разумее у энэргіі часцін, дзелячых атамныя ядры, будзе акцэнтаваць не дазіметры, а падкрытычныя рэактары з паскаральнікамі, у якіх прынцыпова немагчымае назапашванне плутонія у небяспечнай з п.г. вайсковага выкарыстання колькасці, а тэрмін захоўвання адкідаў скарачаецца кардынальна - да 500 гадоў, замест 100 000 гадоў.

    Дайце спасылкі, калі рускі "Флагшток" публікаваў хоць калі-небудзь што-небудзь такое:

    https://web-analytics.online/352755

    https://web-analytics.online/343867

    Што такое вера Пуцін разумее выдатна. Таму мяне у Беларусі Лукашэнка маланкава назавуць альбо пустапарожным балаболам, альбо вар'ятам. Без праблем. Да гэтага ішлі 32+ гады.
  • здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі
    26.04.2026
    >па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі
    ЯКІМ БОКАМ ТУТ "АБЫХОДЖАННЕ"?!!!!!!!!!!!!


    абыхо́джанне, ‑я, н.
    1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго‑н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні. Брыль. Лабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі. Колас.

    2. Уменне карыстацца чым‑н. Выпрацоўваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.

    Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
  • уже было
    26.04.2026
    Народ не должен знать имена тех, кто травит Народ.

Цяпер чытаюць

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць