Эканоміка1010

Лукашэнка загаварыў пра прыватызацыю зямлі

Лукашэнка прапанаваў аддаць землі калгасаў прыватнікам для разьвіцьця фэрмэрскіх гаспадарак.

У Беларусі магчымая прыватызацыя земляў сельскагаспадарчага прызначэньня. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 31 жніўня фэрмэрскую гаспадарку Міхаіла Шруба ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці:

«Калі мы пойдзем на прыватызацыю зямлі, можа быць, то зь яго, Міхаіла Шруба, і пачнём».

«Няхай пакуль у экспэрымэнтальным пляне. Трэба даваць зямлю таму, хто заслужыў гэта сваёй працай на ёй», — цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў буйных калгасах з-за розных прычын землі часам выкарыстоўваюцца неэфэктыўна. Лукашэнка прапанаваў аддаць гэтыя землі прыватнікам для разьвіцьця фэрмэрскіх гаспадарак у Беларусі.

«Няхай робяць на іх, што хочуць, толькі вырабляй і прадавай прадукцыю: вось табе возера, вось табе 100 га», — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што некалькі чалавек ужо выказалі такое жаданьне.

Усяго на 1 студзеня 2010 году ў Беларусі дзейнічала 2.045 фэрмэрскіх гаспадарак. З іх 258 (13%) у Гомельскай вобласьці. У сярэднім на адну фэрмэрскую гаспадарку ў краіне прыпадае 61 га зямлі. Фэрмэры ў Беларусі пераважна занятыя ў расьлінаводзтве. Удзельная вага такіх гаспадарак у вытворчасьці асноўных відаў сельгаспрадукцыі складае прыкладна 2%.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА22

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам9

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА22

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць