Усяго патроху

Прастытуткі ў Кеніі апранулі ісламскія строі

Прастытуткі ў кенійскім горадзе Мамбаса адмовіліся ад сваёй звычайнай вопраткі і носяць цяпер на працу традыцыйныя ісламскія строі, якія закрываюць усё цела і галаву

Прастытуткі ў кенійскім горадзе Мамбаса адмовіліся ад сваёй звычайнай вопраткі і носяць цяпер на працу традыцыйныя ісламскія строі, якія закрываюць усё цела і галаву (г.зв. буібуі) — паведамляе BBC. Мусульмане абураюцца.

‑ Я лепш пачуваюся ў буібуі, бо выглядаю ў ім годнай пашаны. Таксама гэта дазваляе пазьбегнуць затрыманьня паліцыяй. Мне трэба неяк зарабляць на жыцьцё — кажа адна з прастытутак, якую сустрэлі ўначы на вуліцы.

Іншая сьцьвярджае, што носіць буібуі, каб утаіць, кім ёсьць. — Я ведаю, што грашу, але мяне да гэтага прымушаюць — дадае яна.

Яна таксама кажа, што большасьць яе кліентаў — гэта жыхары Мамбасы, не турысты. Дзякуючы буібуі яны лепш могуць распазнаць жанчынаў з гэтага рэгіёну.

Мусульманкі абураныя

Рэлігійныя мусульманкі абураюцца, што прастытуткі апранаюць вопратку, прызначаную для іх. — Буібуі страціла свой прэстыж. Мне так сорамна, што часам хачу зьняць і выкінуць яе — кажа Марыям Сальма, жыхарка гораду.

Некаторыя мусульманкі сьцьвярджаюць, што большасьць прастытутак не паходзяць з Мамбасы. — Гэта нават не мусульманкі. Большасьць прыехала з Самалі і Эфіопіі. Яны носяць нашыя строі, каб пазьбегнуць прыніжэньня — лічыць Аша Хусэйн.

Рэлігійныя лідэры ціснуць на палітыкаў

Мусульманскі строй ня толькі дазваляе прастытуткам зьлівацца з натоўпам іншых жанчынаў — дзякуючы чорным буібуі яны таксама менш заўважныя на вуліцах ноччу. Дзякуючы гэтаму паліцыі цяжэй іх затрымліваць.

Прастытуткі не ўпершыню ўжываюць гэты мэтад. У 90‑я гг. яны рабілі гэтаксама, аднак дзеячы рэлігійных арганізацыяў злавілі і публічна адхвасталі іх. Цяпер мусульманскія кіраўнікі таксама ціснуць на ўрад, каб той заняўся гэтай справай. — Мы ня можам затрымаць гэтых жанчынаў, за гэта адказвае ўрад — кажа імам Шэйх Мухамад Каліфа — Сумна, што палітыкі абсалютна ігнаруюць гэтую праблему.

На яго думку, сытуацыя робіцца небясьпечнай, бо шмат якіх жанчын могуць быць выпадкова палічыць прастытуткамі.

Вольга Данішэвіч, паводле gazeta.pl

Каментары

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць