Свет44

Беларусы спусташаюць украінскія рынкі ВІДЭА

Прадукты ва Украіне каштуюць удвая танней.

Тысячы беларусаў з прымежных раёнаў спусташаюць валынскія рынкі. Ездзіць за пакупкамі ва Украіну жыхарам Берасцейскай і Гомельскай абласцей стала вельмі выгадна. Да прыкладу, прадукты ў суседняй краіне каштуюць удвая танней.

Журналісты тэлеканала ICTV распавялі пра тое, як тысячы беларусаў двойчы на тыдзень прыязджаюць у памежнае сяло Забалоцце і змятаюць усё - ад будаўнічых матэрыялаў да прадуктаў харчавання.

«Па маянэз, па сыр, агуркі, печыва… Па зефір — каб у шакаладзе толькі быў, — кажа Мікалай Ляшук, адзін з пакупнікоў. — У нас удвая ўсё даражэй. Я пенсіянер, ёсць час, мову вашу ведаю».

Украінскія памежнікі распавядаюць, што апошнім часам колькасць пасажыраў з Беларусі прыкметна вырасла.

«Пасажырапаток павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 10%, -- кажа начальнік аддзела памежнага кантролю Ігар Гаварушчак. -- Мы забяспечылі дадатковыя працоўныя месцы для больш камфортнага праходжання кантролю».

Самыя вялікія чэргі на рынку ў Забалоцці — за малочнымі прадуктамі і каўбасой.

«Тварог у вас тут значна таннейшы, і малако, і алей», — кажа пенсіянерка з Беларусі Алена Паўлік.

Білет з Берасця да Забалоцця і назад абыходзіцца беларусам менш, чым за $5.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Стася Гліннік пра Мельнікаву: Я усё больш і больш думаю, што яе няма ў жывых13

Рускамірац Арцём Агафонаў з’ехаў з Беларусі5

Прэм'ер Украіны ідзе ў адстаўку11

Фядута назваў пяць беларускіх кніг, якія трэба абавязкова прачытаць беларусам і замежнікам8

У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч5

Дзяўчына паехала з Мінска да Тбілісі на аўто і пабачыла, што робіцца з бензінам у Расіі. «Запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя»6

Уролаг назваў сімптомы, пры якіх мужчынам і жанчынам трэба абавязкова ісці да доктара

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню29

Пара з Мінска зарабіла на чарніцах 700 рублёў за пяць дзён2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць