Здарэнні

У Баранавічах 51-гадовы мужчына забіў пенсіянера, расчляніў цела і закапаў

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, 18 сакавіка ў праваахоўныя органы звярнулася 52-гадовая жыхарка Баранавіч з заявай аб знікненні мужа. Жонка і муж жылі асобна, апошні раз яна мела зносіны з мужам 15 сакавіка.

Паводле слоў жанчыны, 18 сакавіка ў кватэры мужа яна выявіла знікненне тэлевізара і іншых рэчаў, а таксама замытыя плямы крыві на падлозе.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група з прыцягненнем перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі Следчага камітэта. Агляд праводзіўся з удзелам экспертаў-біёлагаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўленае дачыненне да ўчынення злачынства 51-гадовага непрацоўнага жыхара Баранавіч. Падчас вобыску па месцы яго жыхарства выяўленая выкрадзеная маёмасць.

Падазраваны затрыманы. Паводле яго слоў, забойства ён учыніў па месцы жыхарства пенсіянера 16 сакавіка падчас раптоўна ўзніклай сваркі. З удзелам падследнага праведзеная праверка паказанняў на месцы, і той назваў месца на ўскраіне Баранавіч, дзе на пустцы схаваў расчлянёны труп забітага.

Для ўстанаўлення прычыны смерці мужчыны прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Асоба забітага пацверджаная высновамі экспертных даследаванняў.

Праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні для ўстанаўлення ўсіх акалічнасцяў здарэння. Прызначаны комплекс судовых экспертыз.

Следчым упраўленнем УСК па Брэсцкай вобласці распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Для вытворчасці папярэдняга расследавання створаная следчая група.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць