Зборная ЗША адарвалася ад найбліжэйшых супернікаў у медальным заліку Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Фота Reuters.
У актыве амерыканскай каманды ўжо 16 залатых медалёў. У чацвер чацвёртае золата Гульняў-2016 заваяваў Майкл Фэлпс, які выйграў заплыў на 200 метраў комплексам. Для яго гэта ўжо 22-я алімпійская ўзнагарода вышэйшай пробы ў кар'еры.
Другое месца ў медальным заліку займае Кітай, трэцяе — Японія.
1. ЗША — 16-12-10
2. Кітай — 11-8-11
3. Японія — 7-2-13
4. Аўстралія — 5-4-6
5. Паўднёвая Карэя — 5-2-4.
Медалі ў сваім актыве маюць 56 краін-удзельніц. Беларускія спартсмены ні адной узнагароды ў Рыа-дэ-Жанейра пакуль не заваявалі.
Каментары