Грамадства2222

ДАІ: Праспекта Незалежнасці ў яго цяперашнім выглядзе быць не павінна

Другое транспартнае кальцо дапаможа зняць аўтамабільную нагрузку на цэнтр Мінска, заявіў 30 лістапада на прэс-канферэнцыі начальнік тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Навой. Яго цытуе БелаПАН.

Паводле Дзмітрыя Навоя, адна з асноўных ідэй Дзяржаўтаінспекцыі — пусціць рух па кольцах, каб разгрузіць цэнтр сталіцы.

«Другое кальцо пабудавана так, што яго рэальная прапускная здольнасць больш за 10 тыс. аўтамабіляў за гадзіну, а ў нас і інтэнсіўнасці такой няма, — сказаў ён. — Рэальная інтэнсіўнасць па праспекце Незалежнасці — 6 тысяч, па другім кальцы — пяць. Праблема затораў — толькі ў 14 вузлах кальца. Дадаўшы на гэтых скрыжаваннях левы паварот, змяніўшы схему арганізацыі дарожнага руху, мы забяспечым там прапускную здольнасць, якая можа пасупернічаць з МКАД».

Ён прывёў як прыклад адзін з вузлоў на вуліцы Арлоўскай у раёне скрыжавання з вуліцай Чарвякова, дзе дадатковая паласа для павароту налева павялічыла прапускную здольнасць скрыжавання ў 1,5 разу.

«Нам не патрэбныя вельмі шырокія вуліцы і такія ж скрыжаванні на іх, накшталт праспекта Пушкіна, — сказаў ён. — Іх трэба чысціць, латаць, праз іх бабуля не паспявае перайсці. Усе праблемы затораў вырашаюцца таннымі і простымі спосабамі накшталт паласы левага павароту», — дадаў ён.

Акрамя таго, на думку прадстаўніка ДАІ ГУУС, такой транспартнай магістралі, як праспект Незалежнасці «ў яго сённяшнім выглядзе, у еўрапейскім горадзе наогул быць не павінна».

«Гаворка ідзе пра тое, што, калі мы робім магістраль для пропуску аўтамабіляў, там не павінна быць святлафораў і доступу пешаходаў. А калі ў нас яшчэ і хуткасць 60 км/г — гэта 100% гібелі пешахода, — растлумачыў ён. — У Еўропе на гарадскіх магістралях хуткасць 50 км/г, і ўжо маецца шанец выжыць, а ў жылых зонах яна наогул 30 км/г. Там імавернасць гібелі — 10%. Нашы ж гарады пабудаваны так, што не даюць магчымасці выжыць».

Каментары22

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць