Грамадства2727

Дэпутат Марзалюк: Колькі заплацілі Міністэрству культуры, каб яно змяніла межы ахоўнай зоны ў Курапатах?

Перадача «Справа пранцыпу» на тэлеканале АНТ 6 сакавіка была прысвечаная бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. У першай частцы абмяркоўвалі скандальны Дэкрэт №3.

Большасць экспертаў сышліся ў меркаванні, што пастанова неідэальная, яна патрабуе шмат удакладненняў, а некаторыя нават прапанавалі прыпыніць дзеянне. Такія шоу рэдка бываюць выпадковымі і ацэнкі там гучаць падрыхтаваныя. Таму, можна меркаваць, нешта ў гэтым плане зменіцца.

У другой палове гаворка ішла пра супрацьстаянне ва ўрочышчы Курапаты. Адметна, што вядучы Вадзім Гігін не запрасіў нікога з тых людзей, што абаранялі Курапаты на працягу двух тыдняў.

Гісторык-архівіст Уладзімір Адамушка адзначыў, што з «песні словаў не выкінеш, гісторыю мы павінны ўспрымаць такой, якая яна ёсць». «Ацэначная лічба ахвяр рэпрэсій за 1917 — 1953 гады складае каля 600 тысяч чалавек. Гэта немаленькая лічба», — адзначыў Адамушка.

Гігін удакладніў, што гэта не лічба загіблых у гэты перыяд, а таксама тых, хто быў асуджаны да розных тэрмінаў зняволення, высланы, раскулачаны і г.д.

«Што тычыцца Курапатаў, то на сёння ўжо даказана, што на гэтым месцы адбываўся расстрэл ахвяраў палітычных рэпрэсій. Але гэта не адзінае такое месца ў Беларусі. На сёння вядома адзінаццаць такіх месцаў, дзе гэта адбывалася. У Слуцку, Чэрвені, Мінску, Мазыры і г.д.», — кажа Адамушка.

Вядучыя АНТ Вадзімі Гігін і Вячаслаў Бандарэнка пагадзіліся, што на месцы Курапатаў павінен быць мемарыял ахвяраў палітычных рэпрэсій. «У Расіі ёсць Бутаўскі мемарыял. Там стаіць каплічка, людзі туды ідуць», — лічыць Гігін.

Вельмі рэзкую пазіцыю заняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк: «Я хацеў бы сканцэнтравацца на прававым аспекце. У 2004 годзе была зацверджаная ахоўная зона вакол урочышча Курапаты пастановай Савета міністраў. У мяне пытанне: колькі каштавала памяняць межы ахоўнай зоны? Там, дзе цяпер ставяць бізнэс-цэнтр, там няма пахаванняў. Але ахоўная зона не праходзіць па мяжы помніка, ёсць стандарты. Мне цікава, хто націснуў на Міністэрства культуры? Я не веру ў альтруізм. Гэта пытанне да Следчага камітэта».

Марзалюк лічыць, што ў Беларусі павінна быць тры месцы мемарылізацыі: Курапаты, Хатынь, Бяроза-Картузская.

Пад сумнеў той факт, што ў Курапатах ляжаць менавіта ахвяры сталінскіх рэпрэсій ставілі рэдактар «Імахаклаба» Аляксей Дзермант і камуніст Георгій Атаманаў. Яны спрабавалі збіць гутарку на тое, што людзей у Курапатах расстрэльвалі нацысты.

«Па-мойму, гісторыкам усё ясна, — рэзка абсёк Дзерманта Гігін. — Можна спрачацца, ці пад гэтым дрэвам, ці пад тым. Але ў Беларусі пры Сталіне расстрэльвалі людзей. Кропка. У Курапатах, ці ў іншым месцы, але ў іх павінен быць помнік, які ўшаноўвае іх памяць».

Пасля гэтага суразмоўцы перайшлі на крытыку «Маладога фронта», які, нібыта састрыгае палітычныя бонусы з супрацьстаяння ў Курапатах. Найбольш радыкальныя нават прапаноўвалі «адабраць» Курапаты ў апазіцыі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню23

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню23

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць