Здароўе

Доўлы смерці: прафесіяналы, якія суправаджаюць у канцы жыцця

Галоўная задача доўлы смерці — супакойваць таго, хто памірае, і яго блізкіх.

Фота Depositphotos.com

Доўла — гэта спецыялістка, якая псіхалагічна дапамагае жанчынам падчас цяжарнасці і нараджэння дзіцяці. У адрозненне ад акушэрак, доўлы не выконваюць медыцынскіх функцый, іх асноўная роля — забяспечваць эмацыйную і псіхалагічную падтрымку, тлумачыць The Guardian.

Такая практыка ўзнікла ў 1970-х гадах у ЗША і з часам распаўсюдзілася на ўвесь свет. Аднак цяпер прафесія доўлы пашырылася: доўлы скону суправаджаюць і падтрымліваюць тых, хто памірае.

Праграмы навучання і сертыфікацыі прапаноўваюць розныя арганізацыі, самая вядомая з якіх — INELDA (the International End of Life Doula Association). Гэта некамерцыйная арганізацыя была ўтворана ў ЗША ў 2015 годзе. Яе галоўная мэта — забяспечыць камфорт людзям, якія паміраюць, і іх родным.

Доўлу смерці наймаюць пасля таго, як пацыент атрымлівае канчатковы смяротны дыягназ, і ўся сям’я ведае пра хуткую страту. Доўлы застаюцца з гэтым пацыентам і яго сям’ёй да самай смерці і пасля яе.

Доўлам смерці зусім не абавязкова мець медыцынскую адукацыю. Яны эмацыйна і духоўна падтрымліваюць тых, хто ведае пра сваю хуткую смерць, а таксама людзей, якія перажываюць смерць блізкага чалавека. Доўла клапоціцца як пра таго, хто памірае, так і пра яго сям’ю.

Галоўнае, што робяць доўлы, — размаўляюць пра смерць і ўздымаюць тэмы страты, на якія часта ў сем’ях накладваецца табу.

Перш за ўсё, доўлы канца жыцця дапамагаюць сваім кліентам планаваць смерць. Яны размаўляюць з чалавекам пра яго жаданні, як і дзе ён хоча правесці свой апошні дзень. Чалавек сам выбірае, як будзе праходзіць яго пахаванне, хто на ім будзе прысутнічаць і якія рытуалы будуць ажыццяўляцца.

Доўлы таксама часта займаюцца пытаннямі спадчыны і могуць дапамагаць чалавеку падрыхтаваць нейкія матэрыяльныя рэчы, якія б ён хацеў пакінуць сваім блізкім. Гэта можа быць фотаальбом, зборнік з рэцэптамі, відэа або ліст унукам, якія яшчэ не нарадзіліся.

Па меры набліжэння смерці доўлы стараюцца дапамагаць захоўваць пачуцце спакою ва ўсёй сям’і.

Апошняя частка працы доўлы — сустрэча з блізкімі памерлага праз некалькі тыдняў пасля пахавання. Доўла сустракаецца з сям’ёй нябожчыка, абмяркоўвае з імі ўсё, што адбылося, і дапамагае пераасэнсаваць трагедыю. Падобную ролю ў традыцыйных грамадствах адыгрывалі сустрэчы роду на саракавіны і гадавую.

Прафесія доўлы смерці ўжо распаўсюдзілася і на іншыя краіны. Смерць часта ўспрымаецца як забароненая тэма ў грамадстве. І якраз доўлы дапамагаюць пацыенту і яго блізкім перажыць гэтую трагедыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць