Грамадства

Сафія Сапега не стала абскарджваць прысуд

Сяброўка Рамана Пратасевіча, расіянка Сафія Сапега, асуджаная на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму, не стала абскарджваць прысуд. Ён уступіў у законную сілу.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца Zerkalo.io, знаёмая з ходам справы — трэба пагасіць іскі, а потым хадайнічаць аб памілаванні.

«Прысуд Гродзенскага абласнога суда ад 6 мая 2022 года ў дачыненні да Сафіі Сапегі не абскарджаны і ўступіў у законную сілу», — гаворыцца ў паведамленні суда.

«Не, прысуд не абскардзілі. Цяпер абвешчаны збор сродкаў на пагашэнне іскаў ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў, паколькі пагашэнне іскаў з'яўляецца абавязковай умовай для падачы хадайніцтва аб памілаванні», — распавяла крыніца.

Збор сродкаў для пагашэння іскаў да Сафіі Сапегі абвясціла расійская журналістка і грамадскі дзеяч, член Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Кацярына Вінакурава.

«Сафія была асуджаная ў Мінску на шэсць гадоў пазбаўлення волі за тое, што вяла апазіцыйны тэлеграм-канал. Яна прызнала сваю віну і атрымала пры гэтым велізарны тэрмін. Заўважу, што рэжым Лукашэнкі не лічу хоць колькі дружалюбным Расіі. Мы плацім яму, ён нам усміхаецца. Сафіі Сапезе здрадзіў яе ўласны малады чалавек, Пратасевіч. Але самае галоўнае — яна грамадзянка РФ. Грамадзяне РФ не дзеляцца на «нашых» і «не нашых». Яна ў бядзе, і яе трэба ратаваць. Я лічу, што трэба дамагчыся, каб яе ці памілаваў Лукашэнка, ці дэпартавалі да нас, у Расію», — заявіла Вінакурава.

***

23 мая 2021 года Раман Пратасевіч і Сафія Сапега ляцелі рэйсам авіякампаніі Ryanair па маршруце «Афіны — Вільня». Да Вільні Сапега і Пратасевіч не даляцелі — самалёт прызямліўся ў Мінску з-за паведамлення пра бомбу на борце. Маладых людзей знялі з рэйса і затрымалі.

14 чэрвеня на брыфінгу беларускіх уладаў аб пасадцы самалёта, у якім удзельнічаў і сам Раман Пратасевіч, упершыню былі афіцыйна названыя артыкулы, па якіх падазраюць Сапегу. Кіраўнік СК Дзмітрый Гара распавёў, што першапачаткова дзяўчыну затрымалі ў аэрапорце па падазрэнні ў грубым парушэнні парадку, але «практычна адразу яна была прыцягнутая ў якасці абвінавачанай па іншай крымінальнай справе» — за распальванне сацыяльнай варожасці.

Праз некалькі дзён пасля брыфінгу Сапегу і Пратасевіча перавялі пад дамашні арышт. Незадоўга да завяршэння расследавання па справе Сапегі яе айчым распавёў, што дзяўчына напісала прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі і што ўжо больш за два месяцы не жыве з Пратасевічам і знаходзіцца пад хатнім арыштам у кватэры ў Лідзе.

У снежні Сафіі выставілі абвінавачванне па сямі артыкулах КК:

— ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб),

— ч. 4 арт. 16 і 364 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да міліцыянераў),

— ч. 4 арт. 16 і 365 (арганізацыя пагроз, паклёпу ці распаўсюджванне звестак пра міліцыянераў),

— ч. 4 арт. 16 і 366 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб),

— ч. 4 арт. 16 і 389 (арганізацыя пагрозы забойствам ці гвалту ў дачыненні да суддзяў),

— ч. 4 арт. 16 і 198 (арганізацыя перашкод дзейнасці журналістаў з пагрозай ужывання гвалту),

— ч. 1 і 2 арт. 203-1 (наўмысны збор інфармацыі і персанальных звестак іншай асобы).

Сафію Сапегу прызналі вінаватай па ч. 3 арт. 130 и ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам8

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць