Грамадства33

Лукашэнка ўхваліў продаж ААТ «БПС‑Банк» расійскаму «Сбербанку»

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў продаж ААТ «БПС‑Банк» расійскаму «Сбербанку».

Паводле звестак інфармаваных крыніц, указ № 618 ухваляе продаж у 2009 годзе «БПС‑Банка» расійскаму «Сбербанку» за 280,7 млн. даляраў. У прыватнасці, «Сбербанку» будзе прададзена 835,5 млн. акцый (93,27% у статутным фондзе) па цане 0,336 даляра за акцыю.

У здзелцы па продажы дзяржаўнай долі ў акцыянерным капітале ААТ «БПС‑Банк» вызначальнымі патрэбна лічыць умовы заключанага ў межах здзелкі інвестыцыйнага дагавора. Такое меркаванне выказаў былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч.

Ва ўказе не ўдакладняюцца ўмовы інвестдагавора, аднак раней паведамлялася, што гаворка ідзе пра адкрыццё «Сбербанкам» крэдытнай лініі пад інвестыцыйныя праекты беларускіх прадпрыемстваў у памеры 2 млрд. даляраў.

Паводле меркавання Багданкевіча, менавіта планаванае выдзяленне дадзеных крэдытных рэсурсаў з’явілася галоўным пры заключэнні беларускімі ўладамі гэтай здзелкі. «2 млрд. даляраў — гэта вялізныя рэсурсы. Яны супастаўляюцца з тым, што ўжо атрымала Беларусь ад Расіі, а таксама з крэдытнай падтрымкай з боку МВФ у гэтым годзе. Асабліва таксама належыць звярнуць увагу, пад які працэнт «Сбербанк» гатовы даваць гэтыя крэдытныя рэсурсы», — падкрэсліў былы галоўны банкір Беларусі.

Ён таксама адзначыў, што беларускія ўлады даўно выказвалі зацікаўленасць у крэдытаванні з боку якога‑небудзь буйнога расійскага банка расійскіх імпарцёраў беларускай прадукцыі — грузавых машын, сельгастэхнікі і іншых тавараў. «Такім чынам, можна аднавіць збыт нашай цяпер малаліквіднай прадукцыі, якая раней свабодна ішла на расійскі рынак», — удакладніў Багданкевіч.

Паводле яго меркавання, менавіта з улікам вышэйпералічаных умоў беларускія ўлады згадзіліся на продаж акцый «БПС‑Банка» ў цяперашні крызісны час па цане, якую наўрад ці можна назваць высокай. «Раней заяўлялася цана ў 500 млн. даляраў, і, відаць, яна была найбольш блізкай да рыначнага кошту гэтага банка», — падкрэсліў экс‑кіраўнік Нацбанка.

«Беларускае кіраўніцтва па‑ранейшаму слаба рэфармуе эканоміку і нават ва ўмовах крызісу зацягвае гэты працэс, чапляючыся за старую адміністрацыйную мадэль. Комплексная праграма пераўтварэнняў адсутнічае. А галоўны выхад з крызісу ўлады бачаць у аднаўленні попыту на беларускія тавары на расійскім рынку, — сказаў Багданкевіч.

«Гэта памылковая стратэгія, але яна ў беларускіх улад з’яўляецца дамінуючай: перачакаць крызісны час шляхам прыцягнення вялізных знешніх пазык», — заключыў былы кіраўнік Нацбанка.

***

«БПС‑Банк» («Белпромстройбанк»), утвораны ў 1923 годзе, — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых банкаў Рэспублікі Беларусь. Доля дзяржавы ў капітале банка — амаль 95%. Банк валодае статусам экспартна‑імпартнага і спецыялізуецца на фінансаванні буйнейшых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў. Актывы за 2008 год павялічыліся на 24,5% і дасягнулі 4,45 трлн. рублёў.

На пачатак 2009 года «БПС‑Банк» займаў трэцяе месца сярод беларускіх банкаў па разгалінаванасці філіяльнай сеткі і аб’ёмах прыцягнення ўкладаў насельніцтва, чацвёртае месца — па велічыні актываў і памеры капіталу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ8

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць