Грамадства

Будуць судзіць трэнерку па плаванні, з-за недагляду якой загінула дзіця

Паводле паведамлення прэс-службы Генпракуратуры, у суд Цэнтральнага раёна Гомеля накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 58-гадовай трэнеркі па плаванні. Ёй інкрымінавана неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці і здароўя малалетняга (ч.2 арт. 165 Крымінальнага кодэкса).

Бацька хлопчыка трымае ў руках партрэт загінулага сына. Фота: Анлайнер

Трагедыя адбылася ў лістападзе 2022 года ў Гомельскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву. Трэнерка падчас заняткаў па плаванні не ўгледзела, як хлопчык 2016 года нараджэння стаў тануць.

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаная 13 лістапада 2022 года праводзіла платныя заняткі па плаванні з групай з 13 дзяцей.

«У выніку неналежнага выканання ўскладзеных на трэнера абавязкаў у частцы бяспекі жыцця і здароўя дзяцей малалетні хлопчык захлынуўся вадой у чашы дзіцячага басейна. Пасля дастаўлення ў клінічную бальніцу з дыягназам «утапленне, тэрмінальная кома» ён праз 37 дзён, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр», — гаворыцца ў паведамленні.

Абраную раней у дачыненні да абвінавачанай меру стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства пакінулі без змены.

Каментары

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць