Культура22

Кніга пра беларуска-габрэйскіх літаратараў

выйшла ў ЗША на дзвюх мовах. Змітрок Бядуля, Мэндэле Мойхер-Сфорым, Леў Разгон...

Зіна Гімпелевіч. Беларуска-яўрэйскія пісьменнікі ХХ стагоддзя: паходжанне, гісторыя, дыскурс і біяграфіі. Цэнтр беларускіх даследванняў. Канзас: Southwestern College Academic Press. 2010, — 256 с.

Гэта — энцыклапедыя: тут пададзеныя звесткі не толькі пра пісьменнікаў, але і пра паэтаў, нарысістаў, рэдактараў, укладальнікаў слоўнікаў, а таксама пра мастакоў, якія ў сваёй творчасці не цураліся асадкі і паперы (як Марк Шагал, які ў дадатак з’яўляецца аўтарам публіцыстычных артыкулаў і вершаў, прасвечаных Віцебску).

На старонках выдання — габрэі, ураджэнцы Беларусі, якія зрабілі ўнёсак у беларускую, ідышскую, іўрыцкую і расійскую культуры. Тут кароткія звесткі пра ключавую постаць беларускай літаратуры Змітрака Бядулі і аднаго з пачынальнікаў справы перакладу з нямецкай на беларускую Юлія Таўбіна, пра тых, каго прызналі класікамі ідышскай літаратуры, пра копыльца Мэндэле Мойхер-Сфорыма і смаргонца Мойшэ Кульбака. Тутсама — імёны і біяграфічныя нататкі пра тых, хто распачынаў справу адраджэння культуры, заснаванай на старагабрэйскай мове, як рэаніматар гутарковага іўрыту і незаступны рэдактар легендарнай ізраільскай газеты «Га-Цві» Эліэзэр Бэн-Егуда з мястэчка Лужкі. У кнізе «Беларуска-яўрэйскія пісьменнікі ХХ стагоддзя» не забытыя і тыя, хто разнастайніў расійскую літаратуру, у іх ліку мінскі паэт Веніямін Блажэнны і аўтар шчымлівай прозы пра сталінскія ГУЛАГі Леў Разгон, ураджэнец Горак.

Паколькі гэтая кніга першапачаткова прызначалася для англамоўнага чытача, у сваёй прадмове Зіна Гімпелевіч коратка і папулярна тлумачыць ключавыя падзеі гісторыі Беларусі апошніх двух стагоддзяў, які сфармавалі аблічча сучаснай Беларусі ў цэлым і беларуска-габрэйскія стасункаў у прыватнасці: падзел Рэчы Паспалітай, увядзенне рысы аселасці, забарона царскай уладай беларускай мовы, стварэнне на тэрыторыі Беларусі габрэйскіх і беларускіх палітычных партыяў, рэвалюцыя 1905 года і пагромы, утварэнне БНР і БССР, індустрыялізацыя, Галакост.

Энцыклапедыя — двухмоўная (беларускі тэкст папярэднічае ангельскаму). Пададзены фотаздымкі літаратараў з подпісамі на беларускай лацінцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць