Гісторыя

Вялікая Кітайская сцяна «пастарэла» на 300 гадоў

Археолагі выявілі самы старажытны з вядомых участкаў Вялікай Кітайскай сцяны, будаўніцтва якога пачалося на 300 гадоў раней, чым лічылася да гэтага часу. Знаходка, якая была зроблена ў раёне Чанцын горада Цзінань у правінцыі Шаньдун, адносіцца да перыяду позняй дынастыі Заходняя Чжоу (1046 — 771 да нашай эры) і ранняга перыяду Вёснаў і Восеняў (770 — 476 да нашай эры), піша Euronews.

Вялікая сцяна Цы. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе выданне Archaeology News, раскопкі, якія праводзіліся Інстытутам культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Шаньдун з мая па снежань 2024 года, праходзілі на тэрыторыі плошчай каля 1100 квадратных метраў у паўночнай частцы вёскі Гуанлі.

Гэта першыя поўнамаштабныя раскопкі Вялікай сцяны дзяржавы Цы пасля некалькіх гадоў папярэдніх даследаванняў.

Кітайская дзяржаўная газета Global Times апублікавала на платформе X паведамленне аб знаходцы. Вялікая сцяна, ці папярэдніца знакамітай сцяны дынастыі Мін, была ўзведзеная ў перыяд Ваюючых царстваў (475-221 гг. да н. э.). Яе пабудавалі на тысячагоддзе раней для абароны дзяржавы ад уварванняў, у прыватнасці ад дзяржавы Чу. Сцяна працягнулася больш чым на 600 кіламетраў па ўсёй тэрыторыі Шаньдун.

Даследчая група, выкарыстоўваючы спалучэнне традыцыйнага аналізу артэфактаў і перадавых метадаў, такіх як аптычна стымуляваная люмінесцэнцыя (OSL) і датаванне па вугляродзе-14, выявіла сведчанні ўжывання перадавых на той час інжынерных тэхналогій. Сцяна, пабудаваная з утрамбаванай зямлі, каменя і іншых матэрыялаў, дэманструе вайсковую вынаходлівасць дзяржавы Цы задоўга да аб'яднання Кітая пад уладай дынастыі Цынь.

Каманда археолагаў таксама выявіла старажытнае паселішча Пін'інь, размешчанае прыкладна за 1,5 кіламетрах на поўнач ад Вялікай сцяны Ці. У гістарычных тэкстах, такіх як «Цзо чжуань» і «Каментарый да канону водных шляхоў», Пін'інь апісваецца як найважнейшы апорны пункт дзяржавы Цы. Горад адыгрываў ключавую ролю ў ахове транспартных шляхоў і гарантаванні бяспекі межаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню20

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню20

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць