Свет2323

Трамп пра краіны, супраць якіх увёў пошліны: Яны тэлефануюць, дупу мне цалуюць, хочуць заключыць здзелку

Прэзідэнт ЗША выказаўся аб лідарах краін, супраць якіх яго адміністрацыя ўвяла тарыфы.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што многія краіны накіроўваюць у Вашынгтон перамоўшчыкаў, каб заключыць здзелкі і палегчыць уведзеныя яго адміністрацыяй тарыфы. Прычым заяву ён зрабіў у не вельмі паважлівым тоне.

Трамп даў зразумець, што гатовы да перамоваў. Пры гэтым канкрэтныя ўмовы адмены пошлінаў невядомыя, піша CNN.

«Гэтыя краіны нам тэлефануюць. Дупу мне цалуюць. Яны паміраюць, так хочуць заключыць здзелку. [Яны кажуць] Калі ласка, калі ласка, спадар, давайце заключым здзелку. Я зраблю ўсё, што заўгодна, спадар», — сказаў Трамп на сустрэчы з рэспубліканцамі.

Амерыканскі прэзідэнт не лічыць, што гандлёвая вайна з усім светам — гэта сапраўдная вайна.

«Я сапраўды лічу, што [гандлёвая] вайна з светам — гэта зусім не вайна, бо ўсе яны едуць сюды. Японія ляціць сюды зараз. Яны ў самалёце, шмат людзей. Усе жорсткія перамоўшчыкі», — распавёў Трамп.

Па яго словах, дэлегацыі з Японіі і Паўднёвай Карэі ўжо накіроўваюцца ў ЗША, прэм’ер-міністр Італіі прыбудзе ў Вашынгтон на наступным тыдні, а «праактыўны падыход» Ізраіля да заключэння новых гандлёвых пагадненняў з ЗША можа стаць узорам для ўсіх.

Амерыканскія дыпламаты раяць замежным урадам думаць нестандартна і выходзіць за рамкі чыста гандлёвых тэм пры падрыхтоўцы да перамоваў з адміністрацыяй.

Сярод ідэй — садзейнічанне вызваленню амерыканцаў, незаконна ўтрымоўваных за мяжой, супрацоўніцтва з амерыканскімі кампаніямі ў галіне ШІ, закупка амерыканскай энергіі або ўдзел у барацьбе з глабальным наркагандлем.

Пасля некалькіх дзён крытыкі з боку бліжэйшых саюзнікаў Трамп даў зразумець, што не сумняецца ў сваёй стратэгіі.

«Я выдатна ведаю, што раблю», — заявіў ён на сустрэчы з рэспубліканцамі.

2 красавіка Трамп абвясціў аб увядзенні пошлін на тавары з 185 краін свету. Індвідуальныя тарыфы пачнуць дзеянне 9 красавіка. Фондавыя рынкі сустрэлі рашэнне Трампа падзеннем.

Каментары23

  • цьфу
    09.04.2025
    Нечуванае хамства гэтай адміністрацыі. Бы Лука.
  • .
    09.04.2025
    Капец які нарцыс.

    (На мове трампа Трампу:)
    ...А Пуцін тваю дупу не цалуе. Ты цалуеш ягоную. І не маеш яец, каб паставіць яго на месца, ў сапраўды важнай справе.
  • Трамп
    09.04.2025
    Нагнуть США не получится.

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт9

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць