Грамадства33

«Самае прыгожае свята лета». Турысты расказалі, як з'ездзілі на Купалле ў Сулу

Удзельнікі клуба аматараў актыўнага адпачынку і спорту «Байдарачнікі Полаччыны» вырашылі падтрымаць традыцыю і з'ездзілі на свята ў парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае княства Сула», размешчаны пад Стоўбцамі. Незабыўнымі ўражаннямі палачане падзяліліся з мясцовым парталам Gorod214.by.

Фота: «Байдарачнікі Полаччыны»

Свята ўразіла палачан сваім маштабам. За суткі «Вялікае княства Сула» наведалі больш за 7000 чалавек. Арганізатары ўмела аднавілі атмасферу мінулага і пастараліся, каб самае прыгожае свята лета стала незабыўнай падзеяй для ўсіх гасцей.

У парку, як расказалі палачане, было створана мноства тэматычных лакацый. Наведвальнікі загадзя падрыхтаваліся да свята: большая частка дзяўчат прыехалі ў белых строях і з вянкамі, а хлопцы — у кашулях з нацыянальнымі элементамі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць сплесці вянок на месцы.

Праграма святкавання была пабудаваная на легендах, абрадах і традыцыях, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Было шмат гульняў, танцаў, карагодаў. Асабліва відовішчным момантам стала шэсце з паходнямі, дзе ўсе прысутныя, зліваючыся ў адзінае цэлае, разам ішлі запальваць вогнішча.

Запомнілася і спусканне вянкоў на ваду пад акапельныя жывыя спевы артыстаў. На заканчэнне свята ўсе ахвотныя скакалі праз вогнішча і шукалі папараць-кветку.

На думку ўдзельнікаў мерапрыемства, парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае княства Сула» з'яўляецца найлепшым месцам, якое перадае гістарычную атмасферу і заглыбляе наведвальнікаў у далёкае мінулае. А фатаграфіі з Купалля будуць доўга нагадваць пра атрыманыя эмоцыі і ўражанні.

Каментары3

  • Найперш не галасі!
    08.07.2025
    Зараз падцягнуцца "падольскія" і нашыя закамплексаваныя недарэкі. Пачнуць галасіць што "народец не той".
    ))
  • Ігар
    09.07.2025
    Найперш не галасі! , радуйся, раб. Галасі!
  • Дзея
    09.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР5

Беларускі крымінальнік запісаўся на фронт, каб яго не выгналі з Расіі. Але ўрэшце сеў за забойства на 11 гадоў

Дамы «Мінск-Свет» зноў заліло: вада струменямі падала са столі, выбіла лямпы6

Хакеры злілі перапіскі Ксеніі Сабчак — пра цэнзуру і пераезд напачатку вайны. Ёсць і размовы з Ермаком7

Жанна з Мазыра працавала ў Познані, але вярнулася ў Беларусь. І яе кінулі ў СІЗА за палітыку5

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі30

У Амстэрдаме на пахаванні выступала танцорка на пілоне ВІДЭА3

Стала вядома, што цяпер з гуртам Akute9

Беларуская блогерка з'ездзіла з сяброўкамі ў Піцер і перакананая, што засялілася ў кватэру з «палтэргейстам»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць