Грамадства1515

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

«Паша, ты такі беларускі патрыёт, расказваеш, якая цудоўная будзе Беларусь, але сам нават не размаўляеш па-беларуску».

Па словах палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца, беларуская мова ў яго жыцці прысутнічала пастаянна. Вялікі ўплыў на гэта зрабілі яго бацькі, якія кожнае лета адпраўлялі дзяцей у вёску Унорыца (Рэчыцкі раён) на Дняпры.

«Гэта цудоўны край, проста такі раёк на старажытным шляху з варагаў у грэкі. Проста на беразе ракі стаіць хата. Можаце сабе ўявіць: робіш дзесяць крокаў — перад табой Дняпро. Гэта цуд. І людзі там размаўляюць па-беларуску. Зараз, цяпер там ужо шмат дачаў, там ужо амаль не засталося тых людзей… але тады гэта вось была крыніца беларускасці», — з цеплынёй расказвае Павел.

Па яго словах, у хаце бацькоў-філолагаў таксама было шмат кніг на беларускай мове. Бацька часта пераходзіў у размове на беларускую. Але, як адзначае Севярынец, дзеці ў сям'і раслі рускамоўнымі:

«Вакол усё было па-руску, школа, натуральна, была па-руску, нічога беларускага не было ў нас да сур’ёзнай адлігі ў пачатку 90-х».

Канчатковы пераход на родную мову, як згадвае Севярынец, адбыўся дзякуючы выпадку ў лістападзе 1994 года. Тады Павел быў студэнтам і жыў у інтэрнаце. Аднойчы яго папрасілі дапамагчы суседцы, зямлячцы з-пад Полацка, данесці сумку да вакзала.

«Пра нешта трэба размаўляць па дарозе. Ну я пачаў размаўляць пра тое, якая класная Беларусь, вось зараз мы атрымалі незалежнасць, яна будзе цудоўная, класная», — згадвае Павел і адзначае, што размова вялася на рускай мове. У выніку ўжо каля вагона дзяўчына шчыра прызналася, што не верыць яго словам.

«Напрыканцы я ўжо падаю ёй сумку, яна садзіцца ў цягнік і кажа:

«Паша, ведаеш, усё ты хораша кажаш, але я табе не веру».

— «А чаго ты не верыш?»

— «Ты вось тут такі беларускі патрыёт, усё расказваеш, якая цудоўная будзе Беларусь, але сам нават не размаўляеш па-беларуску».

Я кажу: «Так. Ад заўтра я пачынаю размаўляць па-беларуску».

Яна кажа: «Ай, ладна, залівай», — згадвае падрабязнасці палітык.

Па словах Севярныца, па вяртанні ў інтэрнат ён адразу патэлефанаваў бацькам:

«Званю — тады яшчэ жэтончыкі былі — бацькам, кажу: «Тата, мама, з заўтрашняга дня я пачынаю размаўляць па-беларуску. Давайце размаўляць па-беларуску».

Папярэдзіў Павел і сваіх суседзяў па пакоі:

«Хлопцы трошкі ў шоку, але кажуць: «Ну, ладна, Паша, нармальна, мы толькі за». І ўсё».

«Вось з гэтага дня, гэта лістапад быў 1994 года, я і размаўляю па-беларуску. І тут ужо ніякіх супярэчнасцяў. Ты размаўляеш па-беларуску, ты за Беларусь — усё цудоўна», — падагульняе Севярынец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Беларус
    02.01.2026
    Вось менавіта таму я веру Паўлу, і не веру бабарыканцам, якія ні слова не могуць сказаць па-беларуску.
  • 1
    02.01.2026
    Вялікая падзяка той дзяўчыне! Выснова — дапамагайце жанчынам з цяжкімі торбамі.
  • Мойва
    02.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць