Свет66

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар

«З такой сілай, якую Іран ніколі не бачыў», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар.

Трамп апублікаваў доўгі пост на сваёй платформе Truth Social пра атаку на іранскае газавае радовішча Паўднёвы Парс. Ён піша, што ЗША «нічога не ведалі» пра ізраільскую атаку, але калі Іран зноў нанясе ўдар у адказ па Катары, Вашынгтон пойдзе на эскалацыю.

Паводле Трампа, Ізраіль ударыў па радовішчы «са злосці» і паразіў «адносна невялікую частку ўсяго аб’екта». Затым Іран, які «гэтага не ведаў», у адказ атакаваў катарскі завод звадкаванага прыроднага газу ў Рас-Лафане, што, па словах прэзідэнта ЗША, было «неапраўдана і несправядліва».

Ізраіль больш не будзе атакаваць Паўднёвы Парс, абяцае Трамп, называючы радовішча «надзвычай важным і каштоўным».

Але калі Іран атакуе Катар, то ўжо ЗША «ўзарвуць» гэта радовішча «з такой сілай, якую Іран ніколі не бачыў».

Трамп дадаў, што не хоча дапускаць «такога ўзроўню гвалту і разбурэнняў з-за доўгатэрміновых наступстваў» для Ірана, «але калі ЗПГ Катара зноў будзе атакаваны, ён зробіць гэта без ваганняў».

Каментары6

  • Агент Хели Коптер
    19.03.2026
    Евреи пишут "по согласованию с США нанесены удары по газовому месторождению Южный Парс и газовой инфраструктуре в Эселуйе" а Дональд пишет, что США ничего не знали. Это какая то новая версия тактики хороший/плохой полицейский - плохой/тупой полицейский.
  • уже было
    19.03.2026
    А я вам шчас пакажу адкуда гатовилась нападение....
  • Лайдак
    19.03.2026
    Няўжо гэтага хворага ніхто не можа спыніць?

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць