Свет11

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА

Адразу пасля перамогі партыі «Ціса» на парламенцкіх выбарах у Венгрыі 12 красавіка 2026 года свет абляцела відэа, як адзін з паплечнікаў Петэра Мадзьяра Жолт Хегедзюш па-заліхвацку танчыць на прынагодным мітынгу. 9 мая ён яго паўтарыў на інаўгурацыі новага ўрада на чале з Мадзьярам пасля прызначэння міністрам аховы здароўя.

Скрыншот з відэа 

Гэтым разам танцы пачаліся адразу пасля першай прамовы Петэра Мад’яра ў якасці прэм’ер-міністра на вечарыне партыі «Ціса» з нагоды змены рэжыму.

Гэтым разам усё, аднак, было куды менш спантанна: на месцы прысутнічала аўтарка песні, англійская спявачка Jalja, якая ўжывую выканала рэмікс на кампазіцыю The Hanging Tree.

Як толькі загучала мелодыя, Хегедзюш падняўся па сходах парламента разам з Петэрам Мадзьярам і паўтарыў сваё танцавальнае шоу, якое ў яго выкананні ўжо бачылі ў ноч выбараў.

Жолт Хегедзюш па адукацыі доктар, артапед-хірург. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе. Атрымаўшы адукацыю на радзіме, пасля доўгі час працаваў у Вялікабрытаніі, дзе займаў кіраўнічыя пасады ў артапедычных аддзяленнях клінік і спецыялізаваўся на аперацыях на тазасцегнавых і каленных суставах.

Пасля вяртання ў Венгрыю ў 2015 годзе працягваў медыцынскую практыку ў некалькіх клініках, а таксама працаваў у Нацыянальным інстытуце спартыўнай медыцыны. Акрамя практычнай працы, ён удзельнічаў у прафесійных медыцынскіх арганізацыях і быў звязаны з ініцыятывамі супраць неафіцыйных плацяжоў у медыцыне.

У палітыку ён прыйшоў у 2025 годзе як эксперт па ахове здароўя ў партыі «Ціса». Пазней яго прапанавалі на пасаду міністра аховы здароўя ў магчымым урадзе гэтай партыі, а цяпер ён ім і стаў.

Жолт Хегедзюш жанаты, мае чатырох дзяцей. А ягоны бацька, Лорант Хегедзюш (1930-2013) — вядомы ў Венгрыі рэлігійны дзеяч, які быў адным з епіскапаў Евангелісцка-рэфармацкай царквы.

Каментары1

  • Filipp
    10.05.2026
    Адразу бачна, сур'ёзны чалавек.

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ8

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць