Ежа44

Сапраўдная беларуская кухня: Гусь з макаронай

1 гусь, соль, перац, 200 г макароны, 1 лыжка масла, 1 жаўток, 1 яйка, трохі мускатнага цвету, 100 г сала, 1 пятрушка, 1–2 морквы, 1 парэй, 1 цыбуля. На соус: 1–2 шклянкі булёну, 0,5 лыжкі масла, 1 лыжка каперсаў або алівак, 1 лыжка мукі.

Падрыхтаваную і пасоленую гусь разрэзаць па хрыбце, выняць акуратна косці, пакінуўшы іх толькі ў сцёгнах і крылцах, папярчыць і нафаршаваць так: зварыць 200 ці больш грамаў макароны (гледзячы па велічыні гусі), падрумяніць добрую лыжку масла, перамяшаць макарону з маслам, дадаць жаўток і цэлае яйка, усыпаць трохі ўтоўчанага мускатнага цвету, перамяшаць, нафаршаваць гусь і пячы ў гусятніцы, спод якой выкласці салам і карэннем (а таксама пакласці сала і карэнне на гусь зверху), часта перавяртаючы, каб птушка прапяклася раўнамерна.

Соус зрабіць з моцнага булёну з каперсамі або аліўкамі; а вадкасці, якая выцекла з гусі, узяць толькі частку, прычым без тлушчу.

Гэтым спосабам можна прыгатаваць і качкі, калі яны вялікія і мясістыя.

Каб было смачней, можна пакласці ў макарону нарэзаную кавалачкамі шынку або язык.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць