Культура11

Энцыкляпэдыя беларускай эміграцыі

У чацьвер ва ўправе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Адзінца «Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў».

У чацьвер ва ўправе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Адзінца «Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў». Кніга выйшла сёлета ў рамках выдавецкай сэрыі ЗБС «Бацькаўшчына».

Аляксандар Адзінец — прадстаўнік наймаладзейшай беларускай эміграцыі. Ён зьехаў за мяжу ўжо ў гэтым стагодзьдзі, цяпер жыве ў Нямеччыне. У Беларусі працаваў журналістам спартовай газэты «Прессбол».

Як кажа аўтар «Паваеннай эміграцыі», на напісаньне яго натхніла нямецкае суседзтва зь вядомым у сьвеце беларусам Барысам Кітам. Менавіта ўспаміны акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі сталі першымі, запісанымі аўтарам. Пасьля Адзінец вырашыў зьвярнуцца да іншых прадстаўнікоў беларускай эміграцыі. Працу пачынаў фактычна з нуля, бо не было кантактаў, знаёмстваў, але паціху атрымалася сабраць аж 73 гутаркі, якія і склалі кнігу.

Разам з тым, Адзінец кажа, што атрымаў прыкладна столькі ж адмоваў: у людзях па‑ранейшаму жыве страх. Так, адна жанчына з Аўстраліі адмовіла з‑за таго, што ў ейнага нябожчыка‑мужа ў Беларусі засталіся два пляменьнікі, і, маўляў, пасьля такога артыкулу іх дакладна арыштуюць і пасадзяць у турму. Некаторых герояў кнігі ўжо няма ў жывых. Адзінец быў апошнім хто браў у іх інтэрвію.

Аўтар кажа, што перагаварыў зь дзесяткамі розных эмігрантаў (ад неадукаваных вяскоўцаў да славутых лекараў і інжынэраў), але страх працягвае жыць практычна ў кожным зь іх. На правакацыйнае пытаньне, ці не адмовіцца сам Адзінец як прадстаўнік эміграцыі пачатку 21 стагодзьдзя праз 40‑50 гадоў даць інтэрвію свайму наступніку, адказаў рашуча — не. І хоць пакуль яго жыцьцёвыя пляны зьвязаныя з эміграцыяй, дзяцей мяркуе выхоўваць па‑беларуску.

Рэдактар кнігі гісторык Алег Гардзіенка адзначыў, што гэтую кнігу можна сьмела назваць «міні‑энцыкляпэдыяй паваеннай эміграцыі». Таксама ён адзначыў, што менавіта паваенная эміграцыя змагла стварыць за мяжой нейкі беларускі сьвет, хаця яна была нашмат меншай, чым эміграцыя пачатку 20 стагодзьдзя. На думку Гардзіенкі, гэтая хваля эміграцыі змагла застацца беларускай па духу ў вялікай ступені дзякуючы праваслаўнай царкве, вакол якой гуртавалася значная частка нашых суачыньнікаў. З плюсаў кнігі, на думку Алега Гардзіенкі, яе поўная апалітычнасьць. Адзінец не паглыбляўся ў канфлікты, якія існавалі ўнутры эміграцыі між прыхільнікамі БНР ці БЦР, альбо між аўтакефальнай царквамі і цэрквамі, які падначальваліся канстанцінопальскаму патрыярхату — пісаў і гутарыў з усімі.

Пісьменьнікі Генадзь Бураўкін і Вольга Іпатава падзяліліся сваімі ўражаньнямі ад сустрэчаў зь беларусамі ў ЗША ды іншых краінах.

Старшыня «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская падзялілася бліжэйшымі плянамі сэрыі. Так, ужо сёлета могуць упершыню па‑беларуску выйсьці: раман Кастуся Акулы «Заўтра ёсьць учора», які пераклала беларуска з Таронта Ірына Верабей, анталёгія эміграцыйнай драматургіі «Урачыстасьць у садзе». У далейшых плянах — выданьне кніг пра беларусаў у Вялікай Брытаніі і Санкт‑Пецярбурзе.

А акурат тры гады таму выйшла першая кніга з гэтае сэрыі «Месца выданьня — Парыж». Кніга Адзінца ўжо адзіннаццатая.

Зьміцер Панкавец

Генадзь Бураўкін, які ў 1990 г. працаваў у Нью-Ёрку ў ААН, першым зрабіў крок насустрач эмігрантам. І да гэтага часу эмігранты захавалі пра яго самыя цёплыя ўспаміны.

Аўтар кнігі Аляксандар Адзінец, вядучы імпрэзы Сяргей Харэўскі, мастак Аляксей Марачкін.

Кіраўнічка ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская.

Паэт Эдуард Акулін.

Фота Арцёма Лявы

Каментары1

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць