Свет

Сенат ЗША ухваліў ваенную дапамогу Украіне на $300 млн

Верхняя палата кангрэса ЗША прыняла законапраект аб выдатках на абарону на 2016 год, у якім прадугледжана выдзяленне 300 млн даляраў на ваенную дапамогу Украіне, паведаміў пасол Украіны ў ЗША Валерый Чалы.

Па словах Чалага, дакумент дазваляе міністру абароны ЗША ў каардынацыі з дзяржаўным сакратаром аказаць ваенную дапамогу на гэтую суму.

«50 млн даляраў з названай сумы можа быць выкарыстана для прадастаўлення нашай краіне абарончых узбраенняў», — растлумачыў Чалы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

У прыватнасці, Кіеву могуць быць перададзены беспілотнікі, сродкі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы. Частка сродкаў можа быць накіравана на навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.

Агульны аб'ём ваенных выдаткаў ЗША на будучы год, згодна з дакументам, складзе 612 млрд даляраў.

600 млн даляраў дазволена выдзеліць для фінансавання праграмы навучання байцоў умеранай сірыйскай апазіцыі, яшчэ 715 млн прадугледжана для дапамогі іракскай арміі ў барацьбе з экстрэмісцкім рухам «Ісламская дзяржава».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню24

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню24

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць