Навука і тэхналогіі44

Навукоўцы высветлілі, якое слова людзі найчасцей гавораць у сне

Вынікі даследавання спецыялістаў з некалькіх навуковых цэнтраў Францыі апублікаваныя ў часопісе Sleep.

У эксперыменце ўдзельнічалі 232 чалавекі рознага ўзросту і полу. У большасці былі паводніцкія праблемы, звязаныя са сном, - у стане глыбокага сну яны вялі сябе неспакойна, хадзілі або пакутавалі ад кашмараў, таму часцей, чым здаровыя людзі, размаўлялі ў сне. Навукоўцы на працягу некалькіх начэй адсочвалі, што менавіта і як яны прамаўляюць.

Даследчыкам удалося разабраць амаль тры з паловай тысячы слоў. Самым папулярным з іх выявілася слова «не». У цэлым размовы ў сне былі агрэсіўнымі - людзі з кімсьці канфліктавалі, высвятлялі адносіны, камусьці пагражалі. Да 10% фраз утрымлівалі брудную лаянку, прычым у мужчын - значна часцей, чым у жанчын.

Пры гэтым у сне ўдзельнікі ўслых выкарыстоўвалі ненарматыўную лексіку і праяўлялі слоўную агрэсію значна вальней, чым падчас няспання. Ветлівыя словы і фразы ў размовах у сне сустракаліся параўнальна рэдка.

У той жа час, нягледзячы на эмацыйнасць, гаворка удзельнікаў была граматычна і сінтаксічна правільнай, з сэнсавымі націскамі.

Падчас ўяўнай спрэчкі з кімсьці людзі нават рабілі паўзы, як быццам даючы суразмоўцу магчымасць адказаць на абвінавачванні, што кажа пра тое, што мозг у гэты час актыўна працуе, адзначылі даследнікі.

Жорсткі, агрэсіўны характар размоваў у сне можа быць адлюстраваннем сапраўдных негатыўных пачуццяў, што з нейкіх прычынаў засталіся ўтоенымі, не выказанымі ўслых днём, мяркуюць аўтары даследавання.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць