Грамадства1111

Пачаўся суд над рэдактаркай Тут.бай. Публіка сустрэла яе двуххвіліннай авацыяй

12 лютага пачаўся суд над Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай партала Tut.by. Пры апытанні сведкаў, супрацоўнікаў БелТА, высветлілася, што ў дамовах БелТА з кліентамі да 2019 года не была прапісаная забарона перадаваць паролі доступу да платнага кантэнту трэцім асобам.

Фота Радыё Свабода

9:51

Прыйшлі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (не блытаць з Беларускім саюзам журналістаў) Андрэй Бастунец і ўсё кіраўніцтва гэтай арганізацыі, былая старшыня БАЖ Жанна Літвіна. У зале таксама — шматлікія блогеры, сярод іх бачу Эдуарда Пальчыса, Антона Матольку, Арамаіса Міракяна. Прысутны былы палітвязень Шчукін. 

Прадстаўнік пасольства ЗША, фота Вольгі Шукайла

9:50

На ўваходзе прысутных правяраюць на рамцы металашукальніка.

9:48

Грацыёзнаю хадою ў залу зайшла карэспандэнтка дзяржаўнага тэлеканала АНТ. Адгадайма, які будзе рэпартаж і ці дадуць у ім слова другому боку — Марыне Золатавай і яе адвакату.

9.40

Для суда аддалі найбольшую залу ў судзе Маскоўскага раёна. Яна змяшчае 170 чалавек. Задоўга да пачатку каля яе сабраліся дзясяткі людзей. Сярод прысутных — рэдактары «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч і БелаПАН Ірына Леўшына, дыпламаты краін Еўрапейскага саюза і ЗША, дэпутатка Ганна Канапацкая. Прыйшлі шматлікія калегі Марыны Золатавай з Тут.бая ў майках «Банальны хакер». 

* * *

12 лютага пачынаецца суд над Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай партала Tut.by.

Золатава — апошні фігурант так званай «справы Белта». У жніўні 2018 года 14 журналістаў розных выданняў (Tut.by, БелаПАН, «Беларусы і рынак») абвінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі, якая належала дзяржінфармагенцтву Белта. Калі казаць прасцей, то журналістам паставілі ў віну, што яны незаконна карысталіся паролямі, якія давалі доступ да платнага кантэнту на сайце Белта.

А пачалося ўсё — па версіі галоўнай рэдактаркі Белты Ірыны Акуловіч — з таго, што ў дзяржінфармагенцтва нібыта паступілі скаргі на праблемы з аўтарызацыяй ад платных падпісчыкаў. Тады кіраўніцтва Белты звярнулася ў міліцыю, каб там разабраліся.

У офісах Tut.by і БелаПАН прайшлі вобшукі. У той жа дзень Беларускае тэлебачанне апублікавала праслухоўванне тэлефонных размоў рэдактарак Tut.by Марыны Золатавай і Ганны Калтыгінай, што падавалася як відавочны доказ іх віны.

Вобшукі прайшлі і ў кватэрах журналістаў. Затым пачаліся затрыманні. На некалькі сутак у СІЗА змясцілі супрацоўнікаў Tut.by Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, Галіну Уласік, Ганну Ермачонак, галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, рэдактара сайта «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава, аглядальніка «Нямецкай звалі» Паўлюка Быкоўскага.

Былі заведзеныя крымінальныя справы. Але з цягам часу ад крымінальнай адказнасці вызвалілі ўсіх, акрамя галоўнай рэдактаркі Tut.by (праўда, астатніх журналістаў і рэдактараў пакаралі адміністратыўнымі штрафамі, абавязалі выплаціць розныя сумы, каб кампенсаваць шкоду). А Марыне Золатавай выставілі абвінавачванне ў бяздзейнасці службовай асобы. Пакаранне — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Лёс Золатавай будзе вырашаць суддзя Аляксандр Петраш.

«Будзем прыкладаць усе сілы, каб даказаць, што гэта дзіўная справа. Наколькі гэта паўплывае на вырак — цяжка сказаць, паглядзім. Але я ж аптыміст», — дала кароткі каментар перад судом Марына Золатава.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць