Усяго патроху33

Мастацтва мёду

Дзесяткі дзяўчатак у касцюмах пчолкі Маі, імпэтна махаючы шарыкамі, стройным шыхтам прайшліся па мінскім праспекце Незалежнасці і вуліцы Казлова з зухаватымі рэчоўкамі: «Раз, два, тры, чатыры пяць, пачынаем здабываць!». Ля ўваходу ў Палац Мастацтваў у забралах (пэўна, сімвалізуючы абароненых пчаляроў), самавіта таўкліся сярэдневечныя рыцары, а ў сярэдзіне будынку хор у чорнай царскай форме спяваў пра ямшчыка і патрэбу казака ў добрых конях. Гэтак сёння ў Мінску пачаўся кірмаш «Свет мёду і здароўя».

Няма чаго казаць — мёд быў усялякі-розны: кіпрэевы, абляпіхавы, яваравы і ядлаўцовы. Акрамя мёду беларускія і расійскія манастыры прапанавалі іншую пчалярскую прадукцыю: воск, праполіс і лекі для суставаў. Да мядовай тэматыкі прымазаліся гандляры ювелірнымі аздобамі з нагэтулькі падобнага да застылага мёду бурштыну, а таксама зусім ужо не датычныя да мёду гандляры летнімі сукнямі. Побач стаялі стэнды «Белая Русь — сястра Сербіі», якія распавядалі пра парушаныя бамбардаваннем НАТО сербскія цэрквы. Бабулі, асноўныя наведніцы кірамаша, спраўна дзяліліся адна з адной сваімі рэцэптамі самаробных лекаў з мёду.

Кірмаш «Свет мёду і здароўя» працягнецца да 16 жніўня, то бок таксама прыпадзе на Мядовы Спас, які праваслаўныя святкуюць 14 жніўня.

Каментары3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць