Усяго патроху1818

«Спадзяюся, гэта ўбачаць у Амерыцы і ў чарговы раз пачнуць нам зайздросціць». Тыкток смяецца з гомельскага аэрапорта

Блогерка паказала ў тыктоку, як выглядае зона вылету ў гомельскім аэрапорце. Здаецца, час тут спыніўся некалькі дзесяцігоддзяў таму.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Вераніка вылятала з аэрапорта Гомеля ў Маскву і вырашыла зняць відэа для тыктоку і паказаць, як той выглядае. Кажа, сама была ў шоку. Зона рэгістрацыі больш-менш прыстойная. Ёсць дзве стойкі рэгістрацыі і нават кафетэрый. Але здзіўляе, канешне, адсутнасць людзей (у кадр трапіла ўсяго два чалавекі) і мёртвая цішыня.

Побач з аэрапортам амаль што пустая паркоўка — нягледзячы на тое, што бясплатная. Як кажа тыктокерка, тыя некалькі прыпаркаваных машын хутчэй за ўсё належаць рыбакам, якія прыехалі на возера ля аэрапорта.

@veronika_mur #гомель #путешествие #отдых #аэропорт ♬ оригинальный звук - veronika_mur

А вось зона вылету выглядае так, быццам тут прынцыпова вырашылі пакінуць музей савецкай грамадзянскай авіяцыі. Разбітыя падлогі, пафарбаваныя фарбай жудаснага зялёнага колеру сцены. У куце сумуюць вядро і швабра, на якую нейкі гаспадарлівы супрацоўнік прыляпіў раздрукаваны на прынтары надпіс «Для туалетаў». Затое на сцяне можна ўбачыць строгае папярэджанне для замежнікаў: «No smoking!».

Скрыншоты відэа ў тыктоку

— Бачыце, як сучасна, — сумна жартуе Вераніка і пасля дадае: — У мяне такое адчуванне, быццам я ў 80-я трапіла.

Кафетэрый таксама выглядае вельмі сціпла.

За тры дні відэа набрала каля 420 тысяч праглядаў. Каментатары кпяць. «Спадзяюся, што гэта пабачаць у Амерыцы і ў чарговы раз пачнуць нам зайздросціць», — напісала адна жанчына. Другая адзначыла, што ляцела з гэтага аэрапорта каля 30 гадоў назад: «Вось гэта стабільнасць! Нічога не змянілася!»

А нехта спытаў: «А дакладна гэта не вакзал у вёсцы?». Яшчэ адна каментатарка растлумачыла сітуацыю: «Вы не зразумелі? Гэта ж музей СССР! Рэтра аэрапорт! Вы нідзе больш такога не пабачыце. Гэта такі дызайн».

Былі і рацыяналізатарскія прапановы здаваць аэрапорт у арэнду кіношнікам, каб хоць неяк пачаць на ім зарабляць.

Былі і каментары пра тое, што нічога дрэннага ў такім аэрапорце няма і трэба шанаваць тое, што ёсць.

@veronika_mur

♬ оригинальный звук - veronika_mur

У адказ такім непераборлівым беларусам блогерка запісала відэа ў аэрапорце Самарканда (жанчына ляцела ў адпачынак ва Узбекістан з Гомеля праз Маскву). Жыве ў гэтым горадзе крыху больш чалавек, чым у Гомелі, — каля 550 тысяч. Але ж аэрапорт Самарканда выглядае сучасна, людзей там відавочна больш.

Яшчэ ў адным відэа Вераніка кажа:

— Хацелася б бачыць наш аэрапорт у лепшым выглядзе. Бо гэта міжнародны аэрапорт, на секунду. Гэта не сельскі аэрапорт, не ўнутраны. Хацелася б, каб ён выглядаў прэзентабельна для людзей, таму што гэта першае ўражанне аб нашай краіне.

Каментары18

  • Бартош
    03.02.2025
    людзі яшчэ нейкія ціктокі здымаюць. зараз за любое відэа можа прыехаць губазік, паставіць да сценкі і будзеш выбачацца. і штраф дадуць у лепшым выпадку.
  • Лучшэ бы па плашчадям шастала
    03.02.2025
    Нашто табе аэрапорт, трыдцать кілометраў лінія фронту!! Заўтра УПА будзе ў Гомлі, дый з найноўшым аэрапортам, ага! Ніхто ўкладать у прыфрантавую зону не будзе ні капейцы! Людзі жывуть у пошным адрыве ад рэчаіснасці, у нас ідзе вайна які самарканд табе!
  • Витебск
    03.02.2025
    Сравнили Узбекистан с Беларусью! Не может провинция московии жить лучше любой страны 3 мира. Беларусь находится где-то между Афганистаном и северной Кореей.

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Украіны ідзе ў адстаўку11

У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч5

Дзяўчына паехала з Мінска да Тбілісі на аўто і пабачыла, што робіцца з бензінам у Расіі. «Запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя»5

Уролаг назваў сімптомы, пры якіх мужчынам і жанчынам трэба абавязкова ісці да доктара

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню29

Пара з Мінска зарабіла на чарніцах 700 рублёў за пяць дзён2

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР5

Беларускі крымінальнік запісаўся на фронт, каб яго не выгналі з Расіі. Але ўрэшце сеў за забойства на 11 гадоў

Дамы «Мінск-Свет» зноў заліло: вада струменямі падала са столі, выбіла лямпы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць