Усяго патроху5252

Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра

Блогерка Крысціна Левіна шукае, дзе ўзяць 4 тысячы даляраў — не хапае на першы ўзнос на новую машыну. Яна вырашыла прадаць падпісчыкам за шалёныя грошы ношаныя стрынгі і шкарпэткі. І гэта не ўсе незвычайныя лоты.

Тут і далей скрыншоты сторыс Крысціны Левінай у інстаграме

Блогерка Крысціна Левіна з Бабруйска, але апошнія гады жыве ў Мінску. Раней яна зарабляла на драўляных сумачках з ручным роспісам. Цяпер маладая жанчына робіць стаўку на тое, што дапамагае беларусам і расіянам абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку.

Крысціна загарэлася ідэяй памяняць аўтамабіль. Плануе ўзяць у салоне гібрыдную Mazda EZ-6 2025 года. Але ёй не хапае на першы ўзнос 4 тысячы даляраў. Таму блогерка, якая мае ў інстаграме каля 66 тысяч падпісчыкаў, вырашыла зладзіць цягам 24 гадзін распродаж незвычайных лотаў.

Першай прапановай сталі самыя любімыя стрынгі Крысціны — з пярлінамі. За іх блогерка хоча атрымаць тысячу eўра, ці прыкладна 3600 беларускіх рублёў.

— Паколькі былыя ва ўжыванні рэчы не абкладаюцца падаткам, правесці іх праз ІП нельга. Таму аплата на фізічную карту, — растлумачыла Крысціна.

Другім лотам сталі белыя шкарпэткі, таксама не новыя. За дзве пары блогерка просіць 890 рублёў.

За 290 рублёў Левіна абяцае кожны дзень цягам 10 дзён дасылаць пакупніку кружочак у тэлеграме, дзе будзе жадаць добрага ранку і агучваць нейкі матывацыйны спіч. Такіх лотаў Крысціна прапануе адразу тры.

Таксама можна арандаваць у блогеркі на 5 дзён шапку яе профілю ў інстаграме (за 490 рублёў Крысціна гатовая нават аватарку змяніць), запісаць з Левінай сумеснае відэа для інстаграма (490 рублёў), заказаць расповед пра свой бізнэс (590 рублёў).

За 790 рублёў прадпрымальная дзяўчына прадае сумачку з любым малюнкам — абяцае вельмі спецыфічны сюрпрыз унутры. Самая танная прапанова — падкаст пра прасоўванне праз асабісты брэнд. Каштуе 29 рублёў.

Ёсць і яшчэ незвычайныя варыянты. За 299 рублёў Крысціна гатовая накарміць пакупніка ў сябе дома скумбрыяй халоднага вэнджання з бульбачкай. Падчас такой вячэры прапануе абмеркаваць тэму асабістага брэнду і манетызацыю тыктоку.

Дарэчы, беларускія блогеркі не ўпершыню прадаюць незвычайныя рэчы за шалёныя грошы. Напрыклад, летась у кастрычніку блогерка з Мінска Алена Кардон-Мелавацкая сярод іншых лотаў прадавала пяць «зараджаных на пахуданне» бутэлек колы па 100 рублёў за штуку. За першыя 7 гадзін у яе атрымалася зарабіць амаль 22 тысячы рублёў.

Блогерка Іра Місмо на мінулы Дзень усіх закаханых прадавала падпісчыкам свае фотаздымкі з новым хлопцам. Кошт быў невялікі — 15 рублёў. Але ў выніку за суткі здымкі купіў 421 чалавек. Блогерка пахвалілася, што зарабіла на гэтым 6315 рублёў.

Каментары52

  • Парада
    12.02.2025
    Вось так людзі і жывуць у Беларусі без грантаў! Гэта вы прызвычаіліся сядзець на Юсэйдах, а народ верціцца, як можа.
  • Lip
    12.02.2025
    НН прогрессирует. Все больше интересной информации.
  • Знаўца
    12.02.2025
    Калі мытыя - то заяўленаму кошту не адпавядаюць.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць