Свет8181

Уіткаф пра акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі: Пераважная большасць людзей паказала, што хоча быць пад уладай Расіі

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў інтэрв'ю Такеру Карлсану заявіў, што Крым і «так званыя чатыры рэгіёны: Данбас, Луганск і яшчэ два (Запарожская вобласць і Марыупаль)» з’яўляюцца галоўнымі перашкодамі для ўрэгулявання вайны, якую распачала Расія, піша «Украінская праўда».

Стыў Уіткаф. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«Яны рускамоўныя, былі рэферэндумы, дзе пераважная большасць людзей паказала, што хоча быць пад уладай Расіі. Я лічу, што гэта ключавое пытанне канфлікту», — сказаў Уіткаф, які на мінулым тыдні наведваў Маскву і размаўляў з Пуціным.

Уіткаф дадаў, што гэта — пытанне першачарговае, і вакол яго цяпер, паводле яго слоў, вядзецца «вельмі пазітыўная размова».

На яго думку, гэта заўсёды было праблемай, нягледзячы на тое, што, маўляў, ніхто не хоча пра гэта гаварыць адкрыта.

«Гэта слон у пакоі. Слон у пакоі — гэта канстытуцыйныя пытанні ўнутры Украіны пра тое, чым яны могуць ахвяраваць, калі гаворка ідзе пра адмову ад тэрыторый.

Расіяне дэ-факта кантралююць гэтыя тэрыторыі. Пытанне ў тым, ці прызнае свет, што гэта — расійскія тэрыторыі? І ці здолее Зяленскі палітычна выжыць, калі прызнае гэта? Вось што з’яўляецца цэнтральным пытаннем канфлікту. Абсалютна», — сказаў ён.

Каментары81

  • Ха.
    22.03.2025
    Нічога, яго шэф усё роўна лапідарны геній. Так, зянонікі? Вам жа з Пазняком падабаецца яго шэф Трамп. Вам жа галоўнае , каб "толькі два пола і ніякага ЛГБТ". А нармальным людзям два пола і ЛГБТ не маюць ніякага значэння, гэта нішто, ў параўнанні з астатнімі праблемамі і толькі хворыя на галаву людзі надаюць увагу гэтай праблеме.
  • Трамп - лох!
    22.03.2025
    Референдум на оккупированных территориях под дулами автомата - это большинство?? Этот болван наверное не закусывал за день до интервью, если такой вопиющий бред несёт, будто какой то слесарь с МТЗ.
  • %
    22.03.2025
    А ці не жадаюць летувісы задаваць амерыканцам пытаньне - чый Крым, Данбас, Запарожжа? Ну вось напрыклад Уіткафу, калі ен раптам вырашыць наведаць гэтую краіну.

    Ну і такія высновы. Гэты дыназаўр - маю на ўвазе Трампа зь яго палітыкай - усе ж відавочна разваліць гэты сусьвет і распачне наноў эпоху ПЕРАДЗЕЛУ сьвету па тэрыторыях. Прычым ЛІТАРАЛЬНА.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць