Грамадства

Да канца года хворых на дыябет перавядуць на картрыджную форму інсуліну

Да канца года ўсіх пацыентаў з цукровым дыябетам у Беларусі перавядуць на выкарыстанне інсуліну ў картрыджах. Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя, намесніца галоўнага доктара Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Вольга Салко.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Вольгі Салко, за апошнія пяць гадоў значна палепшылася якасць дапамогі людзям з першым тыпам дыябету: актыўна развіваліся школы дыябету, паляпшаліся метады кантролю за хваробай, а таксама змяняліся падыходы да забеспячэння лекамі.

Усе дзеці і дарослыя з першым тыпам дыябету ўжо выкарыстоўваюць сучасныя генаінжынерныя інсуліны ў картрыджах, а цяпер на такую форму паступова пераводзяць і людзей з другім тыпам.

Асаблівую ролю ў гэтым адыгрывае беларускі вытворца — прадпрыемства «Белмедпрэпараты», якое асвоіла выпуск інсуліну ў картрыджах. Гэта дазваляе забяспечваць патрэбы пацыентаў з уласных рэсурсаў.

Таксама пашыраюцца магчымасці кантролю ўзроўню цукру ў крыві. Акрамя звычайных глюкаметраў, усё шырэй выкарыстоўваюцца сістэмы бесперапыннага маніторынгу глікеміі.

Што тычыцца іншых эндакрынных хвароб, напрыклад паталогій шчытападобнай залозы або рэдкіх захворванняў, такіх як праблемы гіпофізу ці дэфіцыт гармону росту, то і тут, паводле слоў Вольгі Салко, дзяржава забяспечвае неабходнае лячэнне. Як яна сцвярджае, закупляюцца дарагія лекі, каб забяспечыць імі ўсіх, хто мае патрэбу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню20

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню20

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць