Меркаванні152152

«Спачатку трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром». Пазняк выступіў рэзка супраць акцыі Ціханоўскіх у Варшаве

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк пабачыў у сеціве аб'яву пра прызначаную на 26 чэрвеня акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве, якую ладзяць Сяргей і Святлана Ціханоўская, і рэзка раскрытыкаваў гэту ідэю.

Зянон Пазняк

«Мушу адразу сказаць. У палітыцы гэта так не працуе. Перш чым заклікаць беларусаў да акцыі, трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром», з «Пуцін мудры», з «вместе с Россией», з «Міратворцам», з прарасейскай пазіцыяй, якая засталася і не растлумачана», — заявіў Зянон Пазняк. 

«Змена рыторыкі нічога не значыць без палітычнага разлічэння. Той, хто заклікае да свабоды Беларусі, мусіць артыкуляваць, пра якую свабоду ён кажа.

Бо свабода Беларусі — гэта свабода ад акупацыі і агрэсіі вечнага ворага Беларусі — ад Расеі, ад яе прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі. Дык Расея вораг ці не! Пасля станоўчага адказу на гэтыя пытанні ёсць сэнс у змаганні за волю і долю Беларусі», — падкрэсліў ён.

Варта адзначыць, што на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення Сяргею Ціханоўскаму задалі пытанні адносна яго стаўлення да Расіі, Пуціна і вайны ва Украіне. Адказ быў адназначны:

«Наш супольны вораг — гэта пуцінская ўлада. Пакуль яна не рухне, ніякай перамогі ў Беларусі не будзе».

Што да вайны ва Украіне, то ён заявіў наступнае:

«Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала такая цяжкая доля. Вось тое, што я перажыў, гэта нішто ў параўнанні з тым, што ён перажыў. Ён для мяне герой. Я яго падтрымліваю абсалютна і безраздзельна».

Каментары152

  • Спачатку хай сямейны бюджэт задэкларуюць
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • z means zalu**
    25.06.2025
    Udalice dzeda please
  • .
    25.06.2025
    У палітыцы яно так не працуе. Проста так, з кандачка, праводзіць акцыі.
    Рэальным палітычным капіталам валодае толькі Нацыянальны Лідар. Да яго і трэба з'ездзіць за ярлыком на мітынгаванне і акціянерства.
    Калі просьбіт будзе ветлівы і пакорлівы, ён можа атрымаць невялікую долю палітычнага капіталу ў часовую арэнду. Таксама на яго сыдзе водсвет гістарычнай легітымнасці.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць