Свет11

У Еўракамісіі расказалі, калі чакаецца новае пашырэнне Еўрасаюза

Чарнагорыя можа стаць 28-м членам ЕС у 2028 годзе, а Албанія — крыху пазней, але яшчэ пры кадэнцыі цяперашняй Еўракамісіі. Пра гэта паведаміла еўракамісарка па пытаннях пашырэння Марта Кос на прэс-канферэнцыі ў Капенгагене, піша «Еўрапейская праўда».

Горад Ціват у Чарнагорыі. Фота: AP / Risto Bozovic

Чарнагорыя адкрыла ўсе кластары перамоў, і тэхнічна яны могуць скончыцца да канца наступнага года; з улікам расцягвання ратыфікацыі пагадненняў на 1—2 гады ўся працэдура дазволіць краіне ўступіць у ЕС у 2028 годзе.

Албаніі застаецца адкрыць яшчэ два кластары, а калі ўсё з імі пойдзе па плане, то перамовы могуць быць завершаныя да канца 2027 года, што дазволіць краіне стаць членам ЕС яшчэ пры цяперашняй Еўракамісіі.

Паводле апытанняў, пашырэнне ЕС цяпер падтрымліваюць 56% грамадзян Еўрасаюза. Марта Кос таксама адзначыла, што на нефармальнай сустрэчы міністраў у Капенгагене абмяркоўвалі шляхі прасоўвання перамоў, нягледзячы на двухбаковыя занепакоенасці некаторых краін.

Каментары1

  • политзек
    03.09.2025
    Им не расширяться надо, а срочно изменять свои принципы функционирования.
    Когда одна-две страны с долей экономики менее 5% регулярно фактически блокируют общие решения своих же доноров - то такое объединение в шаге от развала. не может быть голос Словакии равен голосу Германии.
    и уж точно хвост не может управлять собакой.
    только идиот мог изначально придумать единогласие в абсолютно разношерстной компании.
    и только после изменения устройства принимать новых членов на новых условиях.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць