Грамадства88

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Ужо некалькі дзён няма дакладнай інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца палітык Мікалай Статкевіч. 11 верасня ён быў у ліку 52 зняволеных, якіх Аляксандр Лукашэнка выпусціў з турмаў, але адмовіўся пакідаць Беларусь. Экс-рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб расказала Deutsche Welle, пра што некалькі хвілін размаўляла са Статкевічам, калі той знаходзіўся на памежным пераходзе.

У той дзень журналістка Аксана Колб здолела датэлефанавацца да Мікалая Статкевіча, калі ён знаходзіўся на беларуска-літоўскай мяжы, каб угаварыць яго з’ехаць у Літву дзеля жонкі, Марыны Адамовіч. 

«Я спрабавала яго ўгаварыць. За некаторыя рэчы мне цяпер сорамна, бо, я думаю, я рабіла яму балюча, калі спрабавала націснуць на тое, што адчувае Марынa», — распавядае Аксана Колб.

«Ён гэта ведаў, я разумею, як яму было балюча слухаць, ён разумеў. Мы размаўлялі каля дзевяці хвілін».

Па словах Аксаны Колб, палітык расказаў, што ў зняволенні ён перанёс інфаркт, але яго голас гучаў як звычайна.

«Я не пачула ніякіх зменаў, я бачыла на камеры, як ён схуднеў, як згорбіўся. Па голасе зусім нічога. Ён такі ж рашучы, казаў, што «калі я зараз паддамся, калі прыму іх умовы, то ўсё маё жыццё пойдзе пад адхон».

«Сапраўды, ён усё жыццё змагаўся з рэжымам, ён хацеў лепшага для краіны, і для яго сапраўды, сысці з апошняй прыступкі, калі заставалася крыху, для яго непрымальна», — кажа журналістка.

Аксана Колб кажа, што Статкевіч разумеў, што калі ён вернецца ў Беларусь, ён зноў апынецца ў турме.

«І ў канцы ён сказаў: «Хопіць мяне шантажаваць, у мяне мала часу, я хачу падыхаць гэтым паветрам, палюбавацца гэтымі дрэвамі».

Каментары8

  • Беларус
    17.09.2025
    Тэрарыст лукашэнка ня можа нікога "памілаваць", бо гэтыя людзі нічога ня здзейсьнілі, каб іх мілаваць. Мілуюць сапраўдных злачынцаў і толькі легітымная ўлада. Гэтыя ж людзі - закладнікі. Таму дыктатар можа іх толькі выпусьціць з катавальняў ды гвалтоўна выціснуць з тэрыторыі Краіны.
  • Няма тут гераізму
    17.09.2025
    А што ён карыснага зробіць у турме? Як абыграе ражым? Там ўвогуле павінны былі псіхолагі працаваць на мяжы.
  • А зачем? В чем рацио?
    17.09.2025
    В чем смысл его демарша? Политический.

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы18

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА12

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

Сікорскі пра магчымы напад расіян на Польшчу: Яны нешта рыхтуюць, гэтак сама, як гэта было перад уварваннем ва Украіну24

Шматдзетная расіянка хацела пазбавіцца сужыцеля-беларуса, таму заявіла ў паліцыі, што ён педафіл7

Стася Гліннік пра Мельнікаву: Я усё больш і больш думаю, што яе няма ў жывых14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы18

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць