Спорт99

У федэрацыі футболу разглядаюць варыянт змяншэння каманд у чэмпіянаце краіны

Колькасць каманд, якія ўдзельнічаюць у вышэйшай лізе, можа змяніцца.

Фота: football.by

У кабінетах Дома футбола разглядаюць варыянт рэфармавання элітнага дывізіёна беларускага чэмпіяната, піша football.by.

Згодна з ім, у сезоне—2026 з вышэйшай лігі будуць вылятаць тры каманды, а з першай падымацца адна, і ў чэмпіянаце-2027 згуляюць 14 калектываў. Але гэта можа быць толькі часткай абнаўленняў — і да 2028 года вышэйшая ліга можа быць урэзаная да 12 камандаў.

Такое з нашым чэмпіянатам ужо адбывалася. Паступовае «звужэнне» здаралася ў 2009—10 гадах (спачатку з 16 да 14, затым з 14 да 12 клубаў).

І калі стала 12 каманд, то чэмпіянат ладзіўся ў два этапы. Спачатку звычайныя два кругі, і тады было 22 туры, а потым каманды разбіваліся на дзве шасцёркі і гулялі яшчэ 10 тураў. Пры 16 клубах праводзіцца 30 тураў.

У 2015—16 гадах колькасць камандаў такім жа чынам вярнулася да 16.

Каментары9

  • Žvir
    21.11.2025
    Durata. Liepš skaracić fiederacyju, pakinuć niekalki čałaviek, i pazbavić ich finansavannia, kab kiravali futbołam u volny ad raboty čas...
  • 453543
    21.11.2025
    Iснуюць прафесii: праграмiст (пiша коды), лекар (лечыць людзей), настаунiк (навучае "дурняу"), повар (робiць ежу), калгаснiк (кормiць усiх вышэй названых).
    I прафесiя футбалiст: катае i б'е нагамi мячык. Вельмi патрэбная прафесiя у сучаснай Беларусi. 10 каманд па 22 чалавекi плюс трэнеры, масажысты, псiхолагi, но, гэтага мала, 100 каманд патрэбна.
    Тут толькi адно пытанне паўстае: а калгаснiк усiх iх пракормiць?
  • Žvir
    21.11.2025
    453543, jość prafesyi z razradu vidoviščaŭ, kab kalhaśnik žyŭ cikaviej i viesialiej. Rozhaha žanru teatr, cyrk, šoŭ, sport usio heta ŭ sabie maje, I jamu stolki ž hadoŭ, kolki i čalaviectvu, kali što...

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць