Грамадства

З Саннікавым сустрэўся адвакат

Севырынца, Статкевіча і Бандарэнку адвакаты бачылі апошні раз 29 снежня.

8 і 9 лютага з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым сустракаўся яго адвакат Павел Сапелка.

Як паведаміў адвакат, яго падабаронны, які па-ранейшаму знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, пакуль не пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. «Праводзяцца следчыя дзеянні», — сказаў Сапелка, адмовіўшыся ад далейшых каментарыяў у сувязі з падпіскай аб невыдаванні.

Другога свайго падабароннага — Паўла Севярынца, кіраўніка выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага — адвакат Сапелка не бачыў з 29 снежня. «Не ўдаецца атрымаць з ім спаткання, а следчых дзеянняў, якія патрабуюць маёй прысутнасці, не праводзіцца», — сказаў адвакат.

Пры гэтым Сапелка падкрэсліў, што ўжо двойчы падаваў хадайніцтва з просьбай змяніць меру стрымання падабаронным. «Для змены меры стрымання, на мой погляд, ёсць усе законныя падставы», — заявіў адвакат.

З 29 снежня не бачыў свайго падабароннага і адвакат Дзмітрыя Бандарэнкі, даверанай асобы Саннікава. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Дзмітрыя Вольга Бандарэнка, якая 9 лютага атрымала ад мужа другі ліст з СІЗА КДБ. Аўтар ліста не выключае, што яго могуць выпусціць да суда, але раіць блізкім «быць гатовымі да рознага варыянту развіцця падзей».

Адвакат Таццяна Станкевіч, якая абараняе экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, паведаміла, што таксама не бачыла падабароннага з 29 снежня. Пры гэтым яна заявіла, што не падавала і не плануе падаваць хадайніцтва аб змене Статкевічу меры стрымання, бо ўпэўнена, што гэта марна.

Атрымаць інфармацыю ад адваката Ірыны Бурак, якая абараняе лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Класкоўскага, не ўдалося.

Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Алег Агееў апошні раз бачыў падабароннага ў пачатку студзеня. «Я з раніцы да вечара сяджу ў КДБ, але сустрэцца з падабаронным не магу», — сказаў Агееў.

На мінулым тыдні з матэрыяламі папярэдняга расследавання ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня пачаў знаёміцца Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар Саннікава.

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 26 студзеня міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў паведаміў, што матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску будуць накіраваны ў суд у першых днях лютага. Аднак матэрыялаў у дачыненні да экс-кандыдатаў у прэзідэнты сярод іх яшчэ не будзе, дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць