Меркаванні6262

Лукашэнка загаварыў пра гомасэксуальнасць, вучыць нямецкага міністра маралі

«Мы жывём у дэмакратычным грамадстве, тым больш я — прэзідэнт. Я маю права выказваць свой пункт гледжання», — адзначыў Лукашэнка.

У сваім першым публічным выступе пасля вяртання з адпачынку Аляксандр Лукашэнка падхапіў тэму гомасэксуалізму, якая, быццам бы, прагучала ў часе ягоных перамоваў з міністрамі замежных справаў Польшчы і Нямеччыны. Апошні, Гіда Вэстэрвэле, як вядома, не хавае сваёй гомасэксуальнай арыентацыі.

«Прыязджалі тут вялікія дзеячы — правільнай, няправільнай арыентацыі. І мяне пачалі папракаць, што я асудзіў гэтую галубятню.
Ну, не падабаюцца мне блакітныя, я і сказаў, што не падабаюцца. Ці бачыце, міністры асобныя замежных спраў пакрыўдзіліся на мяне. Чаго на мяне крыўдзіцца?» — заявіў Лукашэнка журналістам у суботу.

«Мы жывём у дэмакратычным грамадстве, тым больш я — прэзідэнт. Я маю права выказваць свой пункт гледжання і сваю пазіцыю», — адзначыў Лукашэнка.

«Я яму [міністру замежных спраў Нямеччыны] чэсна і сказаў гэта ў вочы. Трэба нармальны лад жыцця весці», — сказаў Лукашэнка.

«У Нямеччыне гэта магчыма, і ў Польшчы, тады хай гэтым і займаюцца там», — сказаў Лукашэнка. «А нам сюды гэтага не трэба», — заявіў Лукашэнка, прызнаўшы, што «хоць гэтага дабра і ў нас, на жаль, хапае».

Выказванні Лукашэнкі цытуе «Інтэрфакс».

Раней тэму гомасэксуалізму эксплуатавалі лукашэнкаўскія СМІ. Яны звязвалі яе з заходнім ладам жыцця. У свой час БТ падсылала на кангрэсы апазіцыі дзівакавата адзетых людзей з гейскімі лозунгамі і здымачныя групы, разлічваючы такім чынам здыскрэдытаваць апазіцыю. Цяпер тэму падхапіў асабіста Лукашэнка.

Каментары62

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць