Улада88

Лукашэнка: Рост цэнаў будзе. Мы нікуды не падзенемся

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў прапановы ўрада, рэалізацыя якіх можа прывесці да росту цэнаў у Беларусі. Пра гэта сёння кіраўнік дзяржавы заявіў перад тым, як заслухаць даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе.

Сярод прапанаваных навацый — адмена льгот па ПДВ прыкладна па 35 пазіцыях харчовых тавараў, пачынаючы ад малака, мяса і заканчваючы дзіцячым харчаваннем. Ён падкрэсліў, што такі крок прывядзе да немінучага росту цэнаў, і не факт, што мера пойдзе на карысць бюджэту. «Як упадзе попыт, тавараабарот, што і адбываецца. І якія мы дывідэнды атрымаем у бюджэт, якія мільярды зэканомім? Ды ніякіх! Проста пакрыўдзім людзей, плюнем ім у душу, і яны адвернуцца ад улады. Навошта гэта трэба?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў аб дадзенай раней устаноўцы: рост цэнаў павінен кампенсавацца павелічэннем даходаў насельніцтва. «У нас жа лозунг які быў? Рост цэнаў будзе. Мы нікуды не падзенемся, мы сярод дзяржаў, дзе цэны вышэй. Таму ўсё роўна прыйдзецца падладжвацца пад іх. У адваротным выпадку будзе вымывацца тавар. Але мы тады заявілі, што рост цэнаў павінен быць спачатку кампенсаваны ростам даходаў насельніцтва», — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

«У нас што, даходы насельніцтва ў гэты час выраслі? Не. А мы павышаем цэны», — раскрытыкаваў прапанову Аляксандр Лукашэнка. Да ўсяго, мера з адменай льгот па ПДВ можа прывесці да росту цэн на тавары для дзяцей, адбіцца на дабрабыце сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць