Улада

Гомельскі аблвыканкам не дазволіў правесці сход грамадcкіх аб’яднанняў

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт ня даў дазволу на правядзеньне сходу грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў Гомельскай вобласьці.

У межах падрыхтоўкі да Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, якая адбудзецца 6–7 сакавіка ў Менску, у кожнай вобласьці ладзяцца рэгіянальныя сходы, на якіх абмяркоўваецца сытуацыя ў трэцім сэктары рэгіёну і рыхтуюцца прапановы да агульнага сходу.

Як паведаміў намесьнік старшыні гомельскага гарадзкога аддзяленьня беларускага рэспубліканскага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва” Уладзімер Кацора, сход грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятыў плянавалася правесьці ў Доме творчасьці дзяцей і моладзі “Юнацтва”. Была дасягнутая папярэдняя вусная дамова з дырэктарам Дому творчасьці аб арэндзе памяшканьня. Дом творчасьці належыць упраўленьню культуры аблвыканкама. Таму, каб атрымаць афіцыйны дазвол на арганізацыю мерапрыемства ў гэтым памяшканьні, Уладзімер Кацора зьвярнуўся да намесьніка старшыні аблвыканкама па ідэалёгіі Кірычэнкі. Празь некаторы час з Кацорам праз тэлефон зьвязаўся дырэктар Дома творчасьці дзяцей і моладзі “Юнацтва”, які сказаў, што не можа прадаставіць памяшканьне. Прычыны адмовы ён не назваў, спаслаўшыся на тое, што гэта “не тэлефонная размова”.

Намесьнік старшыні гомельскага гарадзкога аддзяленьня беларускага рэспубліканскага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва” Уладзімер Кацора запэўніў, што сход грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў Гомельскай вобласьці ўсё роўна адбудзецца. “Мы правядзем яго ў офісе арганізацыі, але будзем вымушаныя запрасіць менш людзей, чым плянавалася на пачатку”, – адзначыў арганізатар.

Каментары

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара12

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць