Свет22

Выбары ў Эстоніі і Літве: сувязь з Масквой стала стыгмай нават для рускамоўнага выбарца

Прарасійскія і папулісцкія партыі панеслі цяжкія страты. У Эстоніі ліберальна-кансерватыўная Рэфармісцкая партыя ўмацавала свае пазіцыі.

45-гадовая Кая Калас мае ўсе шанцы зноў узначаліць Эстонію. Фота Delfi

Парламенцкія выбары ў Эстоніі прынеслі перамогу кіроўнай Рэфармісцкай партыі (Eesti Reformierakond). Партыя Каі Калас павялічыла колькасць мандатаў з 34 да 37. Усяго ў Рыйгікогу 101 месца.

У той жа час выбары сталі цяжкім ударам для Цэнтрысцкай партыі (Eesti Keskerakond), якая традыцыйна абапіралася ў значнай ступені на рускамоўны электарат. Яна страціла 10 мандатаў і будзе мець толькі 16.

На два мандаты менш, чым раней, атрымала Кансерватыўная народная партыя (EKRE). Гэта правапапулісцкая партыя.

На папулісцкія партыі тыпу Цэнтрысцкай і Кансерватыўнай народнай ва ўсіх краінах Еўропы ў апошнія дзесяцігоддзі традыцыйна рабіла стаўку Расія.

У той жа час выбары сталі вялікім поспехам для ліберальнай партыі «Эстонія 200» (Erakond Eesti 200). Яна атрымала 14 мандатаў, тады як у ранейшым складзе парламента яна рэпрэзентаваная не была.

У Рыйгікогу прайшлі таксама сацыял-дэмакраты і нацыяльна-кансерватыўная партыя «Дзеля Айчыны» (Isamaa), якія складалі мінулую ўрадавую кааліцыю разам з рэфармістамі.

На гэтых выбарах у Эстоніі ўпершыню больш людзей прагаласавала электронна, чым жыўцом — электронна галасавалі пераважна маладыя выбарцы. Эстонія — адзін з сусветных лідараў па развіцці лічбавых тэхналогій.

Па выніках выбараў рэфармісты змогуць самі выбраць, з кім уступіць у кааліцыю. Іх партнёрамі па ўрадзе змогуць стаць як лібералы, так і ранейшыя кааліцыянты.

У нядзелю выбары адбыліся і ў Літве — мясцовыя.

Найбольш галасоў на іх атрымалі дзве мэйнстрымныя партыі: сацыял-дэмакраты з 17% і кансерватары (хрысціянскія дэмакраты — саюз Айчыны) з 16% галасоў.

12% сабралі рэгіянальныя і лакальныя спісы, якія традыцыйна карыстаюцца падтрымкай на мясцовых выбарах.

Высокія вынікі паказалі таксама Саюз зялёных і сялян (9%), Рух лібералаў (7%), які ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, і наваствораны Саюз дэмакратаў «Дзеля Літвы» экс-прэм'ера Саўлюса Сквярняліса з 6%.

У той жа час папулісцкія партыі, якія абапіраюцца ў значнай ступені на рускамоўнае насельніцтва, выйшлі са стратамі. Так, Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем'яў Вальдэмара Тамашэўскага набрала 5% галасоў. Столькі ж атрымала партыя «Свабода і справядлівасць», у свой час заснаваная адхіленым ад улады шляхам імпічменту прэзідэнтам Раландасам Паксасам, а Партыя працы, заснаваная бізнэсоўцам Віктарам Успаскіх, набрала 4%.

За пасаду мэра Вільні ў другім туры пазмагаюцца кансерватар Валдас Бенкунскас і кандыдат ад «Свабоды і справядлівасці» Артурас Зуокас.

На вынікі выбараў у Літве і Эстоніі паўплывала вайна ва Украіне. Выглядае, што сувязь з Масквой стала стыгмай нават для рускамоўнага выбарца.

Каментары2

  • Цырк на дроце
    06.03.2023
    Фантастически поверхностное и делитантское описание раскладов сил по Эстонии. Сразу видно насколько хорошо местные авторы ориентируются в теме.
  • Пціч
    06.03.2023
    Ну і як жа Зуокасу ўдалося прасунуцца ў другі тур?

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць