Грамадства1313

Пракурор патрабуе Пракоп'еву пакаранне ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі

Пракурор 6 чэрвеня зачытаў абвінавачанне Вадзіму Пракоп'еву, а таксама запытаў тэрміны для абвінавачаных па так званай «справе Гайдукевіча», як піша «Мінская праўда». 

Пракурор запытаў для Пракоп'ева 25 гадоў узмоцненага рэжыму, з іх 5 гадоў турмы. Акрамя таго, Пракоп'ева, як і іншых фігурантаў справы, прапануюць пазбавіць усіх воінскіх званняў.

Крымінальная справа ў дачыненні да Вадзіма Пракоп'ева разглядалася ў завочнай вытворчасці.

Сяргею Лісоўскаму і Паўлу Чыхінскаму абвінаваўца запытаў па 20 гадоў, Уладзіміру Савянкову — 17 гадоў, Сяргею Сакалову — 14 гадоў і штраф у памеры 700 базавых велічынь. Вользе Петух і Мікалаю Рою — 13 і 12 гадоў узмоцненага рэжыму адпаведна. Паўлу Чыхінскаму і Дзянісу Філончыку — 9 гадоў узмоцненага рэжыму, Пятру Юркевічу — 9 гадоў агульнага рэжыму.

У Мінскім гарадскім судзе ўжо чатыры месяцы ідзе суд па гучнай крымінальнай справе ў тым ліку за спробу нібыта падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае Максім Чупрыс.

Па справе праходзяць 18 абвінавачаных. Гэта Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Настасся Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Пятух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч. З іх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. 

Каментары13

  • mikola
    06.06.2023
    Ne zrazumeu-jak usih vykryli ? Geta ne mazliva !
  • mikola
    06.06.2023
    sam by pasjadzeu hoc palovu.....a to  25 god zaprasiu......Var*jactva !
  • No
    06.06.2023
    Рэмба, Цябе гэтак жа не чуваць. Сядзіш на канапе ў інтэрнэціку. Надакучылі Вадзіму рабы, якія выбралі чарку і скварку, а не волю, якія ні на што не здольныя, чакаюць толькі ўкраінцаў, НАТА, і Каліноўцеў.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць