Культура44

Беларуская мастачка піша карціны па вядомых кнігах. Ёсць твор і на аповесць «Па што ідзеш, воўча?»

Беларусы Валянціна і Яўген Сакаловы жывуць у Бостане, ЗША. Яна мастачка, ён — айцішнік і музыка гурта ZnaROCK. Пра сустрэчу з імі і творчасць у выпуску ютуб-канала «Беларускі вайб» распавёў прадзюсар Алесь Чахоўскі.

Яўген і Валянціна Сакаловы Eugene and Valentina Sokolova Евгений и Валентина Соколовы.
Яўген і Валянціна Сакаловы. Скрыншот відэа: AlesChakhouski / YouTube

Валянціна ўраджэнка Нясвіжа. У Бостане яна мае ўласную майстэрню. Але мастацтвам цяжка зарабляць, таму жанчына працуе ў дзіцячым садку.

Мастачка падісвае свае творы псеўданімам Tina Stakh. «Я вырашыла, што трэба, каб ён добра чытаўся паўсюль, ва ўсім свеце. Сваё імя я скараціла да Ціна. А выбіраючы прозвішча, я вырашыла, што трэба, каб была адсылка да Беларусі. Stakh — гэта з «Дзікага палявання караля Стаха».

Яна прыхільніца творчасці амерыканскага мастака Марка Роткі і свайго земляка Міхася Сеўрука.

Валянціна Сакалова Валентина Соколова Valentina Sokolova
Валянціна Сакалова разам з Алесем Чахоўскім у сваёй майстэрні. Скрыншот відэа: AlesChakhouski / YouTube

Валянціна пазіцыянуе сябе як беларускую мастачку. Яе працы ў асноўным набываюць беларусы, якія жывуць за мяжой. Таму яе карціны зараз па ўсім свеце — у Канадзе, Францыі, Польшчы, Літве, Нідэрландах.

Яе пакупнікі — людзі, якія любяць літаратуру. А кожная яе праца — гэта пераўвасобленая назва вядомай кнігі і цытата з яе. Але кніга не абавязкова беларуская. Хаця сярод апошніх прац — карціна па матывах твора Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?». Пасля таго як Валянціна зняла майстэрню, у яе зʼявіліся і амерыканскія пакупнікі.

Карціна па матывах твора Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?». Фота: фэйсбук мастачкі

Мастачка адзначае, што ў яе калег па творчай прасторы, дзе яна здымае майстэрню, дастаткова шмат уяўленняў пра Беларусь, ім вядома імя Алеся Бяляцкага як лаўрэата Нобелеўскай прэміі.

Для Валянціны беларускасць — гэта тое, без чаго ты не можаш жыць. «Як дрэва з каранямі: калі ў цябе няма каранёў, то ты не жывеш. І я згодная з тэзай, што Беларусь там, дзе мы».

Жанчына адзначае, што беларусы — мэтанакіраваныя людзі. «Калі мы ўзяліся, то ўжо не адступімся. Вось пачаўся працэс у 2020 годзе. І зараз мы ўсе ідзём, што б ні адбывалася».

Яе муж Яўген — інжынер інтэгральнай фатонікі. Ён атрымаў працу ў ЗША 6 гадоў таму. 

Акрамя таго, што працуе ў айці-сферы, Яўген — фронтмен гурта ZnaROCK. Ён займаецца арганізацыяй беларускіх грамадскіх і культурных івэнтаў.

Беларускасць для Яўгена — гэта адказнасць. «Што мы адказныя за будучыню беларускай культуры. І гэтая рыса стала больш распаўсюджанай апошнім часам».

Акрамя працы, музыкі і грамадскай дзейнасці, Яўген займаецца бегам. «Мне больш падабаецца бегаць у камандзе. Ёсць такія эстафеты на вялікія дыстанцыі. Звычайна на 200 міль (360 кіламетраў). Гэтую дыстанцыю бяжыць каманда. Кожны па невялікім кавалку. Гэта весела».

Каманда беларусаў у эстафеце Белорусская сборная в эстафете The Belarusian team in the relay
Каманда Free Belarus. Скрыншот відэа: AlesChakhouski / YouTube

Калі Яўгена Сакалова папрасілі сфармуляваць коратка, што для яго значыць беларускасць, то ён згадаў словы адной беларускай дзяўчыны: «Яна сказала ў 2020 годзе: «Ідзі і беларусь». Дзе «беларусь» — гэта дзеяслоў».

Чытайце яшчэ:

Як амерыканцы рэагуюць на беларускі рок

«Беларускі вайб» — новы праект Алеся Чахоўскага

У ЗША з’явяцца муралы на беларускую тэматыку

Каментары4

  • mikola
    02.10.2023
    nehren ioi rabic...?
  • Вован
    02.10.2023
    Из увиденных здесь работ ничего интересного, если честно.
  • Крытык
    02.10.2023
    Па што идзеш, воуча - гэта гатунак сельски трэш. Не чытайце - гэта поуная лухта. Сур'езна

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць