Спорт

На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне перамог спартсмен з зусім нечаканай краіны

З 7 па 11 лютага ў польскіх Якушыцах праходзіць юніёрскі чэмпіянат Еўропы. Гэта, у адрозненне ад чэмпіянатаў свету, спаборніцтвы зусім не прэстыжныя, у іх не ўдзельнічаюць прадстаўнікі топавых біятлонных краін: Нарвегіі, Францыі, Германіі і Швецыі. Але пераможца ў адной з дысцыплін гэтым разам атрымаўся зусім нечаканы, піша «Трыбуна».

Перамогу ў індывідуальнай гонцы з вынікам 44.34,8 (0+0+0+0) атрымаў прадстаўнік далёкай Манголіі Энхбат Энхсайхан. 1,6 секунды яму прайграў прадстаўнік Фінляндыі Кале Лоўкаанхухта. Трэцім да фінішу прыйшоў эстонец Якуб Кульбін. 

Для мангольскага біятлона залаты медаль Энхсайхана стаў першым на міжнародных спаборніцтвах. Цяпер хлопцу 21 год, пры гэтым на этапах Кубка свету па біятлоне ён удзельнічаў толькі двойчы — заняўшы 82-е і 111-е месцы. На юніёрскім Кубку IBU ураджэнец Улан-Батара заняў 14-е месца ў агульным заліку і двойчы трапіў у топ-10 у індывідуальных гонках.

А яшчэ біятланіст папулярны дзякуючы жартаўліваму відэа са свайго інстаграма, у якім ён паказаў сваю трэніровачную форму. У яе ўвайшлі карункавыя трусы.

Манголія тэрытарыяльна знаходзіцца ў Азіі і не мае дачынення да Еўропы. Але чэмпіянат Еўропы адбываецца ў адкрытым фармаце. Гэтым разам у гэтых спаборніцтвах, апрача спартсменаў з Манголіі, удзельнічалі таксама прадстаўнікі ЗША, Аўстраліі і Бразіліі.

Дарэчы, зборную Манголію па біятлоне трэніруе цяпер беларускі спецыяліст — алімпійскі чэмпіён 1988 года і чатырохразовы чэмпіён свету 58-гадовы Аляксандр Папоў. Апошнія два чэмпіёнскія тытулы ён заваяваў ужо выступаючы за зборную незалежнай Беларусі ў 1996 і 1997 гадах. Увогуле ў 1990-я гады ён быў адным з лідараў беларускай зборнай, хоць сам паходзіць з расійскага Табольска і ў Беларусь прыехаў толькі ў 1989-м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць